25 юных ушачан приняли участие в областной новогодней ёлке
30.12.2019
—
Разное
|
Складальнікамі сапраўднага свята з’яўляюцца шчырасць, душэўнасць, весялосць і, вядома ж, розныя сюрпрызы. Рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці” на іх шчодрая. Кожны дзень дабрачыннага навагодняга марафону не абыходзіцца без урачыстасцей для хлопчыкаў і дзяўчынак. Каля тысячы школьнікаў з усіх куточкаў Прыдзвіння сабраліся ў паўночнай сталіцы на абласную навагоднюю ёлку. Сярод удзельнікаў свята былі і 25 юных прадстаўнікоў нашага раёна. Выдатнікаў вучобы, пераможцаў алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, выхаванцаў кадэцкага вучылішча, школ-інтэрнатаў, дзяцей з мнагадзетных сямей сустрэлі ў абласным цэнтры яшчэ напярэдадні. Школьнікаў чакала насычаная культурна-забаўляльная праграма, а ў пятніцу іх сабрала вакол сябе галоўная ёлка рэгіёну, якая праходзіла ў канцэртнай зале “Віцебск”. Са словамі віншавання перад прысутнымі выступіў старшыня аблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Шарснёў. Безумоўна, не абышлося ў гэты дзень без падарункаў, карагодаў, вясёлых гульняў і конкурсаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Складальнікамі сапраўднага свята з’яўляюцца шчырасць, душэўнасць, весялосць і, вядома ж, розныя сюрпрызы. Рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці” на іх шчодрая.... |
|