Новогоднее шествиес мышками, Снегурочками, Дедами Морозами и другими персонажами. В Ушачах зажгли огни главной ёлки. 21.by

Новогоднее шествиес мышками, Снегурочками, Дедами Морозами и другими персонажами. В Ушачах зажгли огни главной ёлки

30.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ёсць у календары года чароўны вечар, калі ўшачане на некалькі гадзін забываюцца пра свае дарослыя турботы і вяртаюцца ў бесклапотнае дзяцінства. Скрупулёзныя бухгалтары апранаюць каляровыя парыкі і размалёўваюць твары клоунскім грымам, стыльныя офісныя работнікі прыбіраюцца ў лахманы і ўзбройваюцца мётламі, а сур’ёзныя медыкі пераўтвараюцца ў зебраў ды жырафаў. Адбываюцца ж гэтыя метамарфозы падчас свята адкрыцця галоўнай навагодняй ёлкі раёна.

Сёлета, зрэшты, у багатай палітры свята пераважаў шэры колер. І не толькі з-за зусім не навагодняга слотнага надвор’я: сімвалы надыходзячага года пры падтрымцы вядучых – мышынага караля і яго каралевы – намагаліся стаць галоўнымі персанажамі балю. Праўда, іх вяршэнства старанна аспрэчвалі традыцыйныя персанажы – Дзяды Марозы і Снягуркі. Ад іх гарэзлівых танцаў на цэнтральнай плошчы, здаецца, стала яшчэ на некалькі градусаў цяплей. А на сцэну адна за адной уздымаліся каманды працоўных калектываў, каб паказаць землякам свае віншавальныя нумары. І, як аказалася, у самадзейных артыстаў усё ў парадку і з талентамі, і з пачуццём гумару – сведчаннем чаму былі іх адказы на нашы каверзныя пытанні.

“У нас ёсць сумненні, што вы сапраўдны, – дапытвалі мы Дзеда Мароза Аляксандра з ЖКГ. – У той час як вашы калегі генерыруюць холад, вы несяце ў дамы цяпло!” “А я Мароз-універсал! – парыраваў той. – Самі ж ведаеце, ідзе глабальнае пацяпленне, трэба прыстасоўвацца…” Снягурка з лясгаса Аня паведаміла, што падзяліла ўчасткі лесфонду з балотнай кікімарай і супольна яны назіраюць, каб несумленныя людзі не крыўдзілі дрэўцы. А Навагодняя Ёлка Маша з райбальніцы не пасаромелася прызнацца, што яна ненатуральная. “Ды і дома ўпрыгожваю да свята штучную ёлачку: я ж медык і павінна ратаваць, а не губіць жывое!” Урачэбную тэму працягнулі ў размове з Катом Базіліа з каманды раённага цэнтра дзяцей і моладзі, які паабяцаў пракансультавацца са спецыялістам наконт свайго зроку – праўда, вагаўся, ісці яму ў ЦРБ ці ў ветстанцыю. На пытанне “Хто больш важны: шэф або повар?” узброены апалонікамі кулінарны дуэт Лены і Уладзіміра з каманды “Лясных азёр” дружна мовіў: “Канечне, повар! Гэта ўвогуле галоўны чалавек у нашым санаторыі!” А вось даведацца, ці ўсе інгрэдыенты яны закладаюць у каструлю, не ўдалося, бо кухары-махляры нечакана нацкавалі на нас усю наяўную ў іх камандзе нячыстую сілу…

Такім чынам, весела на свяце было і дарослым, і канечне, дзецям, для якіх яно найперш і ладзіцца. Адной з самых маленькіх удзельніц фэсту аказалася Маша Бародзіч, якая нядаўна з’явілася на свет. І менавіта нараджэнне сястрычкі назваў галоўнай падзеяй адыходзячага года яе шасцігадовы брацік Паша. Лера Троцкая стала хадзіць на аддзяленне харэаграфіі, а днямі выступала на сцэне Дубраўскага клуба, Аня Апёнак займаецца лёгкай атлетыкай, асвоіла кулёк і бярозку, а Цёма Ананьеў наведвае заняткі для будучых школьнікаў “Прыступкі” і ўжо амаль навучыўся плаваць у басейне…

У жыццё кожнага ўшачаніна прайшоўшы год прынёс свае здабыткі і выпрабаванні. Дык няхай жа ў 2020-м, бы каляровыя агеньчыкі на ёлцы, успыхваюць нашы новыя ідэі і жаданні, блішчаць таленты, ззяюць поспехі і добрыя ўчынкі.

Наталля БАГДАНОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць у календары года чароўны вечар, калі ўшачане на некалькі гадзін забываюцца пра свае дарослыя турботы і вяртаюцца ў бесклапотнае дзяцінства. Скрупулёзныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика