У Мінску дзевяцікласнік рабаваў вулічныя аўтаматы. 21.by

У Мінску дзевяцікласнік рабаваў вулічныя аўтаматы

07.01.2020 17:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


mvd.gov.by

У Мінску дзевяцікласнік рабаваў вулічныя аўтаматы. Разам з ім дзейнічаў 39-гадовы мужчына з пнеўматычным пісталетам. Іх затрымалі на аўтавакзале сталіцы пры спробе выехаць у Расію, інфармуе прэс-служба МУС.

На зламыснікаў удалося выйсці пасля таго, як яны "засвяціліся" каля гандлёвага цэнтра па Уманскай вуліцы. Мужчына і юнак спрабавалі ўскрыць паркамат, што заўважыў ахоўнік цэнтра. Адзін з невядомых спыніў яго — накіраваў пісталет. Няўдалыя рабаўнікі ўцяклі, а міліцыя пачала іх пошук. Высветлілася, што гэта былі 39-гадовы беспрацоўны мінчук, які раней быў асуджаны за крадзеж, і 15-гадовы школьнік. Падчас затрымання ў іх пры сабе былі пнеўматычны пісталет і інструмент для ўзлому.
 
Затрыманых правяраюць на датычнасць да ўзломаў кававых і вендынгавых апаратаў у Мінску. Гэта больш за дзясятак эпізодаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
mvd.gov.by У Мінску дзевяцікласнік рабаваў вулічныя аўтаматы. Разам з ім дзейнічаў 39-гадовы мужчына з пнеўматычным пісталетам. Іх затрымалі на аўтавакзале сталіцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика