Дзяржава будзе праводзіць перамены спакойна і мэтанакіравана, а не рэвалюцыйнымі метадамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў.
“Прынцыпы дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, якую мы фарміравалі гадамі, застануцца нязменнымі, як бы хто ні рыдаў і ні стагнаў, што некаму патрэбны перамены. Перамены патрэбны, яны ідуць і будуць ісці, таму жыццё не спыняецца. Але, калі нехта хоча перамен, якія будуць накіраваны на злом палітыкі, якая праводзіцца, гэтага не будзе. Будуць выбары, будуць альтэрнатыўныя кандыдаты, прапануюць злом старой сістэмы і новыя перамены — народ вызначыцца. Мы будзем мэтанакіравана рэалізоў-ваць задумы, якія ёсць. І перамены гэтыя будуць абсалютна спакойнымі, не рэвалюцыйнымі”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён звярнуў увагу, што ў цэнтры ўвагі дзяржавы заўсёды будуць людзі і іх інтарэсы.
БелТА.