Трох чалавек шпіталізавалі пасля выбуху ў гаражах у Брэсце. 21.by

Трох чалавек шпіталізавалі пасля выбуху ў гаражах у Брэсце

16.01.2020 21:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Выбух у гаражах у Брэсце / brest.mchs.gov.by

16 студзеня ў 16:40 брэсцкія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў гаражна-спажывецкім кааператыве па вуліцы Камерцыйнай адбыўся выбух.

На месцы здарэння ратавальнікі выявілі, што выбух разбурыў гаражы на плошчы 167 квадратных метраў, паведамляе прэс-служба МНС. Адкрытага агню бачна не было, але ён быў пад заваламі на плошчы каля 10 квадратных метраў.

Пры выбуху пацярпелі два мужчыны і жанчына. Усіх траіх шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Выбух пашкодзіў пяць аўтамабіляў: два апынуліся пад заваламі, а тры былі пашкоджаныя будаўнічымі канструкцыямі і знаходзіліся па-за заваламі.

Прычына выбуху выяўляецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выбух у гаражах у Брэсце / brest.mchs.gov.by 16 студзеня ў 16:40 брэсцкія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў гаражна-спажывецкім кааператыве па вуліцы Камерцыйнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика