Выстава фатаграфій "Нябачная маці". Сяргей Лескець – фатограф, гісторык, этнограф
18.01.2020 20:52
—
Разное
|
Фатаграфіі, якія вы пабачыце на выставе "Нябачная маці", зроблены на тэрыторыі Беларусі, рознымі людзьмі, у розныя часы. Сёння яны з'яўляюцца часткай вялікага фотаархіва (каля 10 000 адзінак), сабранага вядомым беларускім фатографам, гісторыкам, этнографам і калекцыянерам Сяргеем Лескецям.
Што іх аб'ядноўвае? - Відавочна, усе яны - партрэтныя выявы маленькіх дзетак - студыйныя ці аматарскія, але цалкам утылітарныя, а не мастацкія па сваёй першаснай задуме фатаграфіі. У гэтым праекце мы намагаемся ізноў зрабіць іх бачнымі, прапануем перанесьці ўвагу з дзіцяці на маці і паразважаць над тым, чаму гэтыя жанчыны вырашылі схаваць сябе. А таксама над тым, як ўздзейнічаюць на нас сёння гэтыя фотаздымкі - з сентыментальнай і крытычнай пазіцыі, нагадваючы нам пра бясконцую і нябачную матчыну падтрымку гэтаксама, як і пра бясконцую і нябачную матчыну працу. Сяргей Лескець – фатограф, гісторык, этнограф. Нарадзіўся ў 1984 годзе ў Турэц-Баяры на Маладзечаншчыне. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэт імя Максіма Танка і аддзяленне найноўшай гісторыі Беларускага калегіума. У творчасці аддае перавагу тэмам традыцыйнай культуры, сямейных каштоўнасцяў, паўсядзённага жыцця. Збірае архіў беларускай фатаграфіі. АДКРЫЦЦЁ: 24.01.2020 а 19.00 (уваход вольны)
|