На МКАД кіроўца легкавіка ляцеў з хуткасцю 229 км/гадз.. 21.by

На МКАД кіроўца легкавіка ляцеў з хуткасцю 229 км/гадз.

20.01.2020 20:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Камера відэафіксацыі / TUT.by

Легкавік, які нёсся з хуткасцю 229 кіламетраў за гадзіну, зафіксавалі камеры на Мінскай кальцавой аўтадарозе на мінулым тыдні. Пра гэта піша TUT.by са спасылкай на ЗАТ "Бяспечныя дарогі Беларусі".

Здарэнне адбылося ўначы 16 студзеня. На 30-м кіламетры МКАД (паміж вуліцамі Мантажнікаў і Ясеніна) камеру фотафіксацыі зняла легкавы аўтамабіль з беларускімі нумарамі. Дазволеную хуткасць у 90 км/гадз. ён перавысіў больш чым удвая — да 229 км/гадз.

На кіроўцу склалі пратакол за перавышэнне хуткасці руху. Ён аштрафаваны на 162 рублі (6 базавых велічыняў). 

Дарэчы, гэта не першы выпадак, калі ў Беларусі фіксуюць такое вялікае перавышэнне хуткасці. У 2016 годзе на трасе М6 23-гадовы мінчук на пазадарожніку Mercedes GL500 ехаў з хуткасцю 299 км/гадз. пры дазволеных 90 км/гадз. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камера відэафіксацыі / TUT.by Легкавік, які нёсся з хуткасцю 229 кіламетраў за гадзіну, зафіксавалі камеры на Мінскай кальцавой аўтадарозе на мінулым тыдні. Пра гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика