Літоўцы затрымалі нахабных беларускіх кантрабандыстаў на грузавіках. 21.by

Літоўцы затрымалі нахабных беларускіх кантрабандыстаў на грузавіках

23.01.2020 16:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Грузавік з Беларусі / pasienis.lt

Літоўцы затрымалі на мяжы нахабных беларускіх кантрабандыстаў на грузавіках. Яны не рабілі для кантрабандных цыгарэт спецыяльных схованак, а проста загрузілі іх у машыны і мінімальна замаскіравалі. Здарэнне адбылося 20 студзеня на памежным пераходзе Райгардас. Літоўцы вырашылі праверыць грузавыя Renault і ГАЗ, якія ехалі з Беларусі, і не памыліліся. Агулам яны знайшлі 121 тысячу кантрабандных цыгарэт на суму каля 424 тысяч еўра. Кіроўцаў, грамадзян Беларусі, затрымалі, праводзіцца папярэдняе расследаванне, інфармуе pasienis.lt.

Кожны з кіроўцаў казаў, што едзе "пусты" ў Літву за грузам. У кузаве кожнага з грузавікоў былі зроблены фальшывыя "сценкі".

Таксама літоўцы затрымалі аўтамабіль "Аўдзі" са схаванымі кантрабанднымі цыгарэтамі. Ім кіраваў 36-гадовы беларус.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грузавік з Беларусі / pasienis.lt Літоўцы затрымалі на мяжы нахабных беларускіх кантрабандыстаў на грузавіках. Яны не рабілі для кантрабандных цыгарэт спецыяльных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика