Дажджы і да +9 будзе на выходных
31.01.2020 15:18
—
Разное
|
БЕЛТА У суботу, 1 лютага, у Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор'е, Уначы ў асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі — мокры снег, дождж. Удзень на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца дажджы. Месцамі чакаецца туман, уначы і зранку слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні — уначы слабы, удзень умераны. Уначы тэмпература паветра будзе ад -2 да +4. Удзень паветра прагрэецца да 1-7 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе чакаецца да 9 градусаў цяпла. 2 лютага захаваецца воблачнае надвор'е. Часам пройдуць дажджы. Месцамі будзе слабы туман, уначы па ўсходзе — слабы галалёд. Вецер прагназуецца заходняй чвэрці парывісты, раніцай і днём месцамі (пераважна па паўднёвым захадзе) — моцны парывісты. Уначы будзе ад 0 па ўсходзе да +8 па паўднёвым захадзе краіны. Удзень чакаецца 3-9 са знакам "плюс". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА У суботу, 1 лютага, у Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Уначы ў асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі — мокры снег,...
|
|