«Прямую телефонную линию» и приём граждан на Сенненщине провела Юлия Авхукова, заместитель председателя Комитета государственного контроля Витебской области. 21.by

«Прямую телефонную линию» и приём граждан на Сенненщине провела Юлия Авхукова, заместитель председателя Комитета государственного контроля Витебской области

04.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На прыпыначным пункце каля Дома рамёстваў у Сянне патрэбен павільён, людзі чакаюць аўтобус пад дажджом і снегам. Такое меркаванне выказаў жыхар Сянна Мікалай Русін, патэлефанаваўшы на «прамую лінію» Юліі Авхуковай, намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці. У Сянне яна правяла яшчэ і прыём грамадзян.


Праўда, жадаючых пагаварыць з прадстаўніком кантралюючых органаў сярод жыхароў раёна знайшлося няшмат. А вось Мікалай Русін быў даволі актыўным. Ён выказаў яшчэ адно сваё меркаванне. На яго думку, не зусім зручна, «далекавата ад цэнтра» размясціўся і прыпынак «Аптэка».

 Усе пытанні сенненца адразу ж былі абмеркаваны з зацікаўленымі службоўцамі і будуць узяты на кантроль. Ва ўстаноўленыя тэрміны заяўнік атрымае адказ на іх.

 У час правядзення «прамой лініі» прысутнічала шэраг прадстаўнікоў райвыканкама, РУП ЖКГ, іншых службаў. З імі былі абмеркаваны іншыя пытанні, з якімі жыхары раёна звярталіся ў Камітэт дзяржаўнага кантролю. Некаторыя з іх паступілі ад багушэўцаў, калі Юлія Авхукова праводзіла ў гарпасёлку «прамую лінію» і прыём грамадзян.

 Мяркуючы па словах прадстаўнікоў райвыканкама, у 2020 годзе работы па добраўпарадкаванні гарпасёлка працягнуцца: па вуліцах Гарбунова, Савецкай, на іншых аб’ектах. У прыватнасці, мяркуецца не толькі заасфальтаваць прывакзальную плошчу і вуліцу, што вядзе да яе. Будзе распрацавана каштарысна-праектная дакументацыя на больш шырокі аб’ём работ. У Багушэўску пабудуюць кацельню на пілетах, капітальна адрамантуюць дзве існуючыя. У планах капітальны рамонт двух жылых дамоў, завяршэнне работ у школе, стварэнне своеасаблівага спартыўнага комплекса, у які ўвойдуць футбольнае поле, зала для заняткаў гульнявымі відамі спорта і фітнесам, трэнажорная зала. Размова ішла нават аб абуладкаванні ў кожнай арганізацыі гарпасёлка велапарковак.

 — У Багушэўску шмат лю­дзей, якія карыстаюцца веласіпедам як транспартам. А таму ў арганізацыях трэба абуладкаваць велапаркоўкі, — лічыць Юлія Автухова. Веласіпедны транспарт папулярны ва ўсёй Еўропе. Ён набірае папулярнасць і ў Беларусі, сярод багушэўцаў.

«ГС».

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На прыпыначным пункце каля Дома рамёстваў у Сянне патрэбен павільён, людзі чакаюць аўтобус пад дажджом і снегам. Такое меркаванне выказаў жыхар Сянна Мікалай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика