Качество товара оценили и за рубежом. 21.by

Качество товара оценили и за рубежом

04.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

dsc_0009
У Лепелі, у будынку былога КУП БА “ЛепельБыт”, адкрыўся новы фірменны магазін вядомага беларускага брэнда «8 Марта».
Гэтай навіной зацікавілася шмат жыхароў раёна, якія завіталі на адкрыццё магазіна з мэтай пазнаёміцца з асартыментам тавараў, а таксама зрабіць пакупкі. На адкрыцці гандлёвага аб’екта прысутнічала намеснік старшыні райвыканкама Аксана Церашкова, якая разам з прадстаўніком фабрыкі Наталляй Ціханавай перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку.

Вітаючы пакупнікоў, Наталля Мікалаеўна адзначыла, што ў Віцебскай вобласці ў многіх рэгіянальных цэнтрах ужо працуюць такія крамы. І вось дайшла чарга да Лепельшчыны:

— Фабрыка «8 Марта» — адзін з найбуйнейшых вытворцаў высакаякаснага трыкатажу ў Беларусі, які паспелі станоўча ацаніць не толькі ў нашай краіне, а і за мяжой — у краінах СНД і Еўропы. Спадзяёмся, што і ў Лепелі пакупнікі палюбяць наш тавар і будуць з задавальненнем наведваць магазін.
ААТ «8 Сакавіка» вядзе свой летапіс з 1926 года. Першым памяшканнем прадпрыемства сталі два невялікія пакоі ў Гомелі. Зараз адкрытае акцыянернае таварыства з’яўляецца лідарам сярод вытворцаў трыкатажу ў нашай рэспубліцы.
Перш чым будзе атрыманы рулон тканіны, сыравіна на фабрыцы праходзіць шмат этапаў апрацоўкі. Далей тут жа ў раскроечным цэху па гатовых лякалах робяцца выкрайкі і адпраўляюцца ў пашывачны цэх. На працягу ўсёй гэтай складанай дзейнасці кантралюецца якасць прадукцыі — ад стварэння ніткі да гатовага тавару.
dsc_0001
Паступленне асартыменту ў краму плануецца ў залежнасці ад пакупніцкага попыту. На момант адкрыцця крамы ў зале знаходзілася больш за дзве тысячы найменняў трыкатажных вырабаў: адзенне для дома і сну, прагулак, адпачынку, заняткаў спортам і проста для камфортнага жыцця.
У сучасным свеце маладыя матулі імкнуцца апрануць сваё дзіця модна і якасна. Ясельная група ў краме прадстаўлена ад 36-га памеру і росту 56 сантыметраў. Гэта сведчыць пра тое, што адзенне, якое адпавядае ўсім патрабаванням, можна набыць і для нованароджаных. Убачыла тут і разнастайнасць школьных рэчаў, мадэляў мужчынскага і жаночага адзення. Майкі, сукенкі, піжамы, бялізна — тавар здольны задаволіць нават самага капрызнага пакупніка. Якасныя ручнікі і пасцельная бялізна таксама прадстаўлены ў шырокім асартыменце.
dsc_0005
Асаблівасцю ўсёй прадукцыі крамы з’яўляецца тое, што ў вытворчасці выкарыстоўваюцца натуральныя тканіны, у пераважнасці — бавоўна. Невялікі працэнт складаюць эластан альбо лайкра, каб прадукцыя была больш зносаўстойлівай. Выкарыстоўваецца і віскоза, якая іншымі словамі называецца штучнай бавоўнай.
Сярод пакупнікоў зараз выклікае цікавасць тэрмабялізна, якая добра ўтрымлівае цяпло. Часцей такія рэчы набываюць для заняткаў спортам, працы на вуліцы. Сярод тавараў, як аказалася, прысутнічае і такая прадукцыя. Як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Аксана Церашкова, у першую чаргу фірменны магазін дазволіць павялічыць рост долі айчынных тавараў нехарчовай групы ў тавараабароце раёна, а ў жыхароў раёна з’явілася магчымасць выбару пры набыцці якасных тавараў шырокага асартыменту для ўсёй сям’і.
Як адзначыла прадстаўнік фабрыкі, зарыентавацца ва ўсёй разнастайнасці трыкатажных вырабаў пакупнікам дапаможа кваліфікаваны персанал.
Случаючы размову пакупнікоў, зрабіла выснову, што вырабы з трыкатажу ААТ «8 Сакавіка» карыстаюцца попытам у насельніцтва, бо адрозніваюцца па складзе тканін, дызайнерскімі распрацоўкамі, а таксама аптымальнымі суадносінамі кошту і якасці.
Больш за тое, як адзначыла Наталля Ціханава, усе навінкі вытворчасці па меры іх выпуску абавязкова зоймуць сваё месца на вешалках і стэлажах у лепельскай краме. Больш падрабязную інфармацыю пра зніжкі і навінкі можна даведацца на сайце ААТ «8 Сакавіка».
dsc_0013
Пра ўражанні ад новага гандлёвага аб’екта пацікавілася ў пакупнікоў. Лепяльчанка Роза Заенчык па адукацыі закройшчык, можна сказаць, можа прафесійна ацаніць якасць тавару. У гэты дзень прыйшла дзеля цікавасці. Аднак у будучым, магчыма, стане пастаянным пакупніком. Лічыць, што пра якасць трэба казаць пасля мыцця адзення, з чым згодна на сто працэнтаў.
Адкрыццё гандлёвай кропкі адразу пачалі прадукцыйна, з акцыямі і зніжкамі, што вельмі важна для пакупнікоў. На асноўную групу тавараў, вытворчасці фабрыкі “8 Сакавіка”, — прадугледжана скідка 20 працэнтаў, на спадарожныя віды тавараў — зніжка да 50 працэнтаў.
Увогуле, уражанне ад убачанага ў мяне склалася прыемнае: у памяшканні светла, грае музыка, прыязныя прадаўцы гатовыя пракансультаваць пакупнікоў. Могуць распавесці, як даглядаць за адзеннем, каб яно нас радавала больш часу, дапамагчы ў выбары тавару. Для сябе ж на вешалках прыгледзела прыгожыя сукенкі, цэны якіх вагаюцца ад 30 рублёў і вышэй.
Такія магазіны ўжо адкрыты ў Новалукомлі, Гарадку, Глыбокім і іншых раённых цэнтрах Віцебскай вобласці.
Наталля
ХРАПАВІЦКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Лепелі, у будынку былога КУП БА “ЛепельБыт”, адкрыўся новы фірменны магазін вядомага беларускага брэнда «8 Марта». Гэтай навіной зацікавілася
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика