Каля Шчучына вецер знёс аўтамабілі з трасы ў кювет. 21.by

Каля Шчучына вецер знёс аўтамабілі з трасы ў кювет

10.02.2020 17:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На месцы здарэння / grodno.mvd.gov.by

У Шчучынскім раёне моцны вецер знёс два легкавыя аўтамабілі з трасы ў кювет. Здарэнні адбыліся ў панядзелак на 210-м і 222-м кіламетрах аўтадарогі М6 Мінск — Гродна з інтэрвалам у дзве гадзіны. Калі аўтамабілі выязджалі з лесу на адкрытую прастору, моцны бакавы вецер проста знасіў машыны з дарогі, а вадзіцелі гублялі кіраванне. На шчасце, ніхто сур'ёзных траўмаў не атрымаў, паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.

На панядзелак беларускія сіноптыкі аб'явілі штармавое папярэджанне — парывы ветру месцамі дасягаюць 15-22 метраў за секунду. У Мінску моцны вецер перакуліў аўтобусны прыпынак. Людзі паспелі адбегчы і не пацярпелі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На месцы здарэння / grodno.mvd.gov.by У Шчучынскім раёне моцны вецер знёс два легкавыя аўтамабілі з трасы ў кювет. Здарэнні адбыліся ў панядзелак на 210-м і 222-м кіламетрах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика