У аддзеле міліцыі ў Гомелі застрэліўся чалавек. 21.by

У аддзеле міліцыі ў Гомелі застрэліўся чалавек

12.02.2020 14:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Паляўнічы папрасіў часова выдаць яму раней забраную стрэльбу для фота / Ілюстрацыйны здымак

У Чыгуначным аддзеле міліцыі ў Гомелі застрэліўся чалавек. Трагічнае здарэнне адбылося 11 лютага. БЕЛТА не паведамляе яго дэталі, піша пра "надзвычайнае здарэнне са смерцю чалавека". Раней у тэлеграм-канале NEXTA з'явілася неафіцыйная інфармацыя. З яе вынікае, што ў аднаго з мясцовых паляўнічых пасля пастаноўкі пэўнага медыцынскага дыягназу міліцыянеры забралі стрэльбу і патроны. Мужчыну далі паўгода, каб яе прадаць. Удзень у аўторак ужо былы паляўнічы прыйшоў у аддзел міліцыі і папрасіў выдаць яму стрэльбу, каб зрабіць здымак — ён нібыта хацеў даць аб'яву з фота. Супрацоўнік міліцыі стрэльбу даў. У нейкі момант нешта адцягнула яго ўвагу, чым скарыстаўся мужчына — падаў патрон у патроннік і зрабіў стрэл сабе ў галаву. Усё гэта адбылося ў адным з кабінетаў. На міліцыянера нібыта распачалі крымінальную справу.

БЕЛТА аднак піша толькі пра праведзеную праверку і перадачу яе матэрыялаў, а таксама відэазапісаў у УСК па Гомельскай вобласці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паляўнічы папрасіў часова выдаць яму раней забраную стрэльбу для фота / Ілюстрацыйны здымак У Чыгуначным аддзеле міліцыі ў Гомелі застрэліўся чалавек. Трагічнае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика