Віктар Марціновіч: «Зараз мы з калегамі незаслужана ўсхваленыя». 21.by

Віктар Марціновіч: «Зараз мы з калегамі незаслужана ўсхваленыя»

12.02.2020 18:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Яна Сабіна / АиФ

Нядаўна ў ДК «Светач» адбылося мерапрыемства ў гонар выхаду рускамоўнай версіі рамана «Ноч». Віктар не толькі правёў двухгадзінную аўтограф-сесію, але і адказаў на пытанні з залы. «АіФ» запісаў некалькі фрагментаў гутаркі.

Сэнс і разуменне мастацтва

- У рамане «Ноч» нашу планету спасцігла катастрофа. У чым метафізічны сэнс гэтага здарэння?

- Мабыць, у тым, што мы ўжо працяглы час жывем у стане катастрофы. Апакаліпсіс здарыўся даўным-даўно. Я гэта бачыў на прыкладзе канкрэтных куткоў свету. У лістападзе быў у Бангладэшы – цікавай і прыгожай краіне. У яе сталіцы працякаюць дзве шматводныя ракі – Брахмапутра і Ганг. Абедзве знаходзяцца ў смяротным стане. Калі ў гатэлі прымаеш душ, трэба заплюшчыць вочы, закрыць рот і апусціць нос так, каб у яго не патрапіла вадзіца з вадаправода. І гэта толькі адзін прыклад бяды нашай планеты. Але «Ноч» – кніга сімвалічная. Яна больш пра тое, што ў людзей ёсць дэманы, якіх яны самі сабе прыдумляюць.


Фота: Яна Сабіна

- Што трэба рабіць, каб дакладна разумець мастацкія творы?

- Над гэтым пытаннем я думаю даўно. Выкладаю герменеўтыку ў ЕГУ – філасофскую дысцыпліну, якая вучыць разумець мастацтва. Лічу, калі ты нешта зразумеў, ты мусіш нешта зрабіць. Разуменне вымяраецца дзеяннем. Мы ўсе хоць раз бачылі карціну Брэйгеля «Паляўнічыя на снезе», на якой самотныя паляўнічыя цягнуцца ў вёску без здабычы. Мурашы па спіне. На гэтую працу некалі паглядзеў Таркоўскі. Так, у фільме «Салярыс» з’явіўся момант: на станцыі знікае прыцягненне, а людзі, якія страцілі вес сваіх целаў, глядзяць на рэпрадукцыю Брэйгеля. Таркоўскі зразумеў сэнс карціны.

Кніга ў ХХІ веке

- Ці сталі людзі менш чытаць кнігі?

- Мне здаецца, інтарэс да кнігі як да феномена знікае. Інтэрнэт робіць веды даступнымі, і гэта стварае ілюзію, быццам кніга больш не патрэбна. Але мне няма на што жаліцца: у маіх раманаў ёсць чытачы.

- Як вы ставіцеся да электронных кніг?

- Добра. Я шмат вандрую і не магу вазіць з сабой папяровыя кнігі, якія ёсць у маёй хатняй бібліятэцы. Электронная кніжка адрозніваецца ад папяровай толькі ўвасабленнем. Бо што такое кніга? Яна складаецца з цела і душы. Вокладка – гэта цела. Яно можа быць прывабным, агідным ці аніякім. Тэкст – гэта душа. Стан цела на якасць душы не ўплывае.


Фото: Яна Сабіна

- Якую літаратуру вы можаце парэкамендаваць?

- Я шмат чытаю. Нядаўна быў захоплены кніжкай кароткіх твораў амерыканскага пісьменніка Джэфры Евгінідзіса. Ён выбудоўвае сусвет адзінокага чалавека так, як гэта аднойчы зрабіў мастак Эдвард Хопер на карціне «Паўночнікі». Зараз чытаю «Лета цэлага века» Фларыяна Іліяса. Гэта зборнік кароткіх эсэ пра гісторыю мастацтва. Мне, як гісторыку мастацтва, было цікава пазнаеміцца з сучаснай мастацтвазнаўчай традыцыяй Нямеччыны.

- А каго параіце з сучасных беларускіх аўтараў?

- Любы, каго я не назаву, будзе мець падставу на мяне пакрыўдзіцца. Але відавочна, што трэба чытаць Алексіевіч, Бахарэвіча, Арлова. А таксама менш раскручаных аўтараў: Федарэнка, Бабкова, Некляева і г. д.


Фота: Яна Сабіна

- У якім стане сёння знаходзіцца беларуская літаратура?

- У стане глабальнага адраджэння. За мінулы год у топе продажаў «Белкнігі» 10 пазіцый займалі беларускія кнігі. Раней такога не было. Яшчэ нядаўна таленавітыя беларускія пісьменнікі знікалі ў тканіны быцця сучаснасці. Яны былі незаслужана забыты. Я памятаю часы, калі пра беларускую кнігу нельга было пачытаць на буйным беларускім сайце, а газеты і часопісы ігнаравалі кніжныя навіны і рэлізы. Але ўсё змянілася, і зараз мы з калегамі незаслужана ўсхваленыя. Быццам гэта аванс з боку кармы. Цікавасць да свайго прыйшла ў Беларусь.

«Больш за ўсё мяне цікавіць лёс чалавека»

- Ці атрымоўваецца ў вас працаваць у падарожжах?

- У Бангладэшы – не, там трэба было займацца выжываннем. Аднойчы ішоў па сцежцы і ўбачыў, як дворнік б'е венікам чарвячка, зусім казявачку. Я спытаў: «Навошта яго забіваць?». А дворнік кажа: «Гэта не чарвяк, а кобра. Яна толькі што ўкусіла нашага сабаку, якога цяпер трэба закапаць». У Бангладэшы жыццё і смерць – у нацягнутых адносінах, таму лепш глядзець па баках. Апошні раз я пісаў у падарожжы па Вене. Жыў у цэнтры горада дзякуючы запрашэнню адміністрацыі Музейнага квартала. Вена – горад, які ніколі не спіць. Мне давялося сон замяняць працай.


Фото: Яна Сабіна

- Над чым працуеце зараз?

- Пішу вялікі раман, дзея якога адбываецца не ў Беларусі і не ў нашыя часы. Герой не падкрэслівае сваёй беларускасці. Чалавек з яго лёсам цікавіць мяне зараз больш, чым сацыяльная рэальнасць вакол. Як мне аднойчы сказаў Андрэй Федарэнка: «Чалавек сам сабе можа столькі нарабіць параноі, што ніякае КДБ з гэтым не справіцца». Я згодзен з гэтым.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожная сустрэча з беларускім пісьменнікам Віктарам Марціновічам – гэта падзея. Яго раманы выходзяць добрым тыражом, а людзі гатовы некалькі гадзін стаяць у чарзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика