Исчезнут ли когда-нибудь лужи на осиповичских улицах. 21.by

Исчезнут ли когда-нибудь лужи на осиповичских улицах

14.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падземныя камунікацыіабавязковы элемент кожнага горада, пасёлка гарадскога тыпу, аграгарадка… Яны маюць рознае прызначэнне, і пры размеркаванні па ступені неабходнасці ліўнёвая каналізацыя будзе ісці далёка не першым нумарам.

Аднак хібы ў яе рабоце ствараюць жыхарам дыскамфорті ён тым больш адчувальны, чым лепш ідуць справы ў іншых кірунках гарадскога добраўпарадкавання.

У мінулым годзе стан асіповіцкіх вуліц палепшыўся, сёлета змены чакаюцца яшчэ больш уражваючыя. Але ці тычыцца прагрэс нашай шматпакутнай ліўнёўкі?

Паразмаўляць на гэту тэму згадзіўся галоўны інжынер КУДПКапітальнае будаўніцтва” Юрый Дзяргач:

— Для пачатку хацелася б нагадаць, што ў невялікіх гарадах краіны стварэнне ліўнёвай каналізацыі вельмі доўгі час лічылася неабавязковай раскошай. Такі падыход меў рацыю, бо вуліц з цвёрдым пакрыццём было няшмат, а гравійкам ды грунтоўкам яна непатрэбна. Потым, калі вуліцы і прыдамавыя тэрыторыі пачалі масава асфальтавацца, аказалася, што пракладваць паўнацэнную ліўнёўку праз ужо існуючую забудову дорага ды і не заўсёды магчыма. А далей набыў важнае значэнне геалагічны фактар. Калі горад пабудаваны на пясчана-друзавым узвышшы, вада праз яго пранікае лёгка і лужыны з вуліц знікаюць хутка. Асіповічам у гэтым плане не пашчасціла: пад намі шчыльныя гліністыя адкладанні. Да таго ж немалая частка тэрыторый горада месціцца ў паніжэннях рэльефу, дзе ападкавыя сцёкі назапашваюцца ў значных аб’ёмах.

Дзе магчыма — а гэта пераважна зоны “аднапавярховай” забудовы — была створана сістэма каналаў сукупнай даўжынёй каля 5 кіламетраў, якія адводзяць сцёкі ў рэчкі Сінюю і Трубінку. Гэты від ліўнёвай каналізацыі адносіцца да адкрытага тыпу. Яна самая простая, але пры адпаведным доглядзе працуе эфектыўна.

Дажджавая каналізацыя закрытага тыпу найбольш складаная. У ёй збор паверхневых сцёкаў ажыццяўляецца праз дрэнажную сістэму, якая ўваходзіць у канструкцыю тратуараў і праезных частак. Яна ахоплівае вуліцу Каралёва ў цэнтры горада, мікрараён вуліцы Чарняхоўскага ды невялікі кавалак мікрараёна № 1: стадыён “Юнацтва”, жыллёвы кааператыў “Артылерыст” і яшчэ некалькі дамоў на вуліцах Сташкевіча і Паркавай. Зліваецца вада адтуль у Трубінку.

Трэці тып асіповіцкай ліўнёўкі — дажджавыя калодзежы. Яны ўяўляюць сабой яміны глыбінёй каля 2 метраў, што дазваляе дасягнуць пранікальных для вады гарызонтаў грунту. Гэтыя калодзежы засыпаны друзам для лепшага дрэнажу і пераважна размяшчаюцца ў нізінах. Прызначаны яны, каб хутка “ўсмоктваць” атмасферныя ападкі і потым павольна “пераганяць” іх у грунтовыя воды. Аднак ёмістасць кожнага такога збудавання абмежаваная — каля 3,5 кубаметра, і са сваімі абавязкамі яны спраўляюцца не заўсёды. Мясцін, дзе перапоўненыя калодзежы і вялізныя лужыны над імі даводзіцца рэгулярна асушаць асенізацыйнымі машынамі, даволі многа ў мікрараёне № 1. Ёсць яны і на паўднёвым баку горада, у тым ліку каля комплексу раённай бальніцы. Участак вуліцы Кастрычніцкай паміж перакрыжаваннямі з вуліцамі Карла Лібкнехта і Розы Люксембург — якраз нізіна, што пастаянна знаходзіцца пад пагрозай затаплення. Каб зменшыць пікавы сцёк, падчас будаўніцтва новага корпуса медустановы тут зроблена пяць дажджавых калодзежаў. Дапамагае расцягваць у часе рух сцёкаў і пакінутае на вуліцы Розы Люксембург гравійнае пакрыццё. Канечне, з моцнымі працяглымі дажджамі і снегам, які інтэнсіўна тае, гэта сістэма не справіцца. Аднак у параўнанні з тым, што было раней, — прагрэс прыкметны.

Фотаздымак зроблен 8 гадоу таму.

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

d.savrickiy@gzt-akray.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падземныя камунікацыі — абавязковы элемент кожнага горада, пасёлка гарадскога тыпу, аграгарадка… Яны маюць рознае прызначэнне, і пры размеркаванні па ступені...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика