«Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму!»
19.02.2020
—
Разное
|
Флаер-фэст і абласны дыктант. Як Воранаўшына будзе святкаваць Міжнародны дзень роднай мовы? Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята заснавана ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Галоўная яго мэта — захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. У Беларусі нацыянальныя тэлеканалы ў гэты дзень прапануюць сваім гледачам цалкам беларускамоўны эфір з найлепшымі тэлепраектамі ўласнай вытворчасці, мастацкімі і дакументальнымі стужкамі. На Воранаўшчыне напрацягу тыдня запланаваны шэраг мерапрыемстваў у бібліятэках і школах. Адна з арыгінальных формаў самавыражэння для вучняў — флаер-фэст пад назвай «У любімай мове, роднай, наскай, ах, якія словы…» Школьныя калектывы распрацуюць лістоўкі-рэкламы з сакавітымі беларускімі словамі, фразеалагізмамі, трапнымі выслоўямі.
Калектыў раённай газеты таксама праверыць сябе на веданне мовы. Бярыце прыклад! Вольга ВАРАБ’ЁВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Флаер-фэст і абласны дыктант. Як Воранаўшына будзе святкаваць Міжнародны дзень роднай мовы? Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята... |
|