У мінскай кватэры некалькі гадоў праляжаў труп жанчыны. 21.by

У мінскай кватэры некалькі гадоў праляжаў труп жанчыны

21.02.2020 14:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


З архіву БЕЛТА

У мінскай кватэры больш за два гады праляжаў муміфікаваны труп жанчыны. І ўвесь гэты час там гарэла газавая камфорка і цякла вада з крана. Пра гэтую дзіўную гісторыю, якая адбылася ў 125-м доме па вуліцы Пляханава, распавядае nn.by.

Суседзі перасталі заўважаць жанчыну ў 2017 годзе. На той час ёй было 50 гадоў. Але яе знікненне нікога не здзівіла — яна была не надта камунікабельная. У 2015-м памерла яе старэйшая сястра, і жанчына засталася адна (дзяцей у сясцёр не было). Яна нідзе не працавала, пры гэтым не ўжывала алкаголь.

Насцярожыліся суседзі, калі пабачылі, што ў паштовай скрыні копяцца жыроўкі. І толькі ў лютым 2020-га стала вядома, што жанчына даўно памерла. Суседка з кватэры знізу заўважыла, што са столі капае вада. Кватэру ўскрылі — на падлозе ў кухні ляжаў труп. Суседзі сцвярджаюць, што бачылі: там гарэў газ і цякла вада.

Галоўная прэтэнзія ў жыхароў дома да ЖЭСа: чаму гадамі не звярталі ўвагу на тое, што ніхто не аплачвае жыроўкі?

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З архіву БЕЛТА У мінскай кватэры больш за два гады праляжаў муміфікаваны труп жанчыны. І ўвесь гэты час там гарэла газавая камфорка і цякла вада з крана. Пра гэтую...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика