У Лідзе далі афіцыйны старт акцыі “Культурная сталіца Беларусі 2020” (будзе дапоўнена)
21.02.2020
—
Разное
|
Сімвал акцыі і сертыфікат лідчанам перадала першы намеснік міністра культуры Наталля Карчэўская. Прыняў яго старшыня райвыканкама Сяргей Ложачнік.
Урачыстая цырымонія і вялікі канцэрт з гэтай нагоды прайшлі ў Палацы культуры горада. Тут сабраліся лідчане, сябры горада з усёй Беларусі, прадстаўнікі былых культурных сталіц рэспублікі, дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў.
— Усіх нас аб’ядноўвае любоў да культуры сваёй радзімы, свайго краю. Невыпадкова Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь зазначыў: каб заставацца беларусам, трэба цаніць сваю культуру, веды, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Толькі культура зможа аб’яднаць і захаваць нацыю, незалежнасць нашай дзяржавы, — зазначыў намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк і падкрэсліў, што для Гродзеншчыны не ў першыню праводзіць вялікія мерапрыемствы. Багата іх будзе сёлета ў Лідзе: — Святы будуць нефармальнымі, цікавымі, увасобяць лепшыя ідэі вобласці і краіны. Міжнародныя архітэктурныя, мастацкія выставы, новыя творы, тут мы пачуем оперу і пабачым балет. Усё самае цікаваем будзе сканцэнтравана ў Лідзе. Ліда невыпадкова атрымала гонар насіць высокае званне культурнай сталіцы. Горад вядомы не толькі сваімі архітэктурнымі помнікамі, але і святамі, праектамі не толькі ў краіне, але і за яе межамі.
— Ліда цікавы горад. Летась чатыры гарады імкнуліся набыць гэты статус. Але тая праграма, што прапанавалі лідчане, была самая цікавая, — адзначыла Наталля Карчэўская. – І сёння мы імкнёмся, каб Ліда стала горадам, які прывабны не толькі для замежных турыстаў, але і каб нашы суайчыннікі адкрывалі для сябе Беларусь. Чаму не Ліда? Кожная культурная сталіца робіць свой унёсак у развіццё беларускай культуры. Спадзяёмся, у Лідзе народзіцца сваё брэндавае мерапрыемства, ініцыятыва, якая будзе падтрымана іншымі гарадамі. У тым, што лідчане ўсё запланавае зробяць на вышэйшым узроўні, упэўнены старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч. Таксама ён зачытаў прывітальны адрас Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. “Упэўнены, што званне культурнай сталіцы дазволіць вам рэалізаваць розныя праекты, накіраваныя на прэзентацыю культурнай самабытнасці і развіцця беларускай культуры, актывізацыю творчай ініцыятывы і павышэння турыстычнай прывабнасці рэгіёна. А ваша мэтанакіраванасць, працавітасць зробяць родны край яшчэ больш прыгожым і павялічыць яго багацце”, — гаворыцца ў віншаванні.
Вялікі канцэрт у Палацы культуры і стаў, бадай, першай асабліва значнай падзеяй у жыцці горада ў статусе культурнай сталіцы. Увогуле іх будзе багата: святы, фестывалі, імпрэзы, выставы міжнароднага, рэспубліканскага і рэгіянальнага ўзроўню. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сімвал акцыі і сертыфікат лідчанам перадала першы намеснік міністра культуры Наталля Карчэўская. Прыняў яго старшыня райвыканкама Сяргей Ложачнік. Урачыстая... |
|