П'яны мужчына пад Гроднам кінуў у машыну дарожны знак. 21.by

П'яны мужчына пад Гроднам кінуў у машыну дарожны знак

24.02.2020 11:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Мужчына кінуў дарожны знак у машыну / grodno.mvd.gov.by

У незвычайнае ДТЗ трапіў аўтамабіль "Сітраен" пад Гроднам. 

Як паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, знаёмы прывёз 35-гадовага жыхара Ваўкавыскага раёна ў госці ў вёскі Брузгі Гродзенскага раёна. Там мужчына планаваў адрамантаваць аўтамабіль. 

Пакуль кіроўца займаўся рамонтам, яго спадарожнік выпіваў, а потым пайшоў на дарогу. У тым месцы ідзе рэканструкцыя праезнай часткі, узбочына абнесеная конусамі і часовымі знакамі. П'яны мужчына ўзяў загараджальны конус і кінуў у "Сітраен", які праязджаў міма. Знак пашкодзіў лабавое шкло машыны. Кіроўцу ад траўмаў выратавала невялікая хуткасць руху і тое, што прадмет трапіў яшчэ і ў стойку кузава.

Шкоду ад хуліганскіх дзеянняў ацэньваюць у 160 рублёў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мужчына кінуў дарожны знак у машыну / grodno.mvd.gov.by У незвычайнае ДТЗ трапіў аўтамабіль "Сітраен" пад Гроднам.  Як паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика