Инклюзивный фестиваль прошел в Осиповичах. 21.by

Инклюзивный фестиваль прошел в Осиповичах

25.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мастацтва выратуе свет

Інваліднасць не ставіць крыж на жыцці, а ў некаторых выпадках нават дапамагае раскрыць творчы патэнцыял

“Пульс жыцця” — такую назву атрымаў інклюзіўны творчы фестываль, які прайшоў у суботу ў МПЦ “Равеснік”. Яго арганізавалі цэнтралізаваная клубная сістэма і пярвічная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Мастацтва за інклюзію”, фінансуемага агенцтвам ЗША па міжнародным развіцці USAID.


Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Раманчук, каардынатар праекта “Мастацтва за інклюзію” Ірына Куксік, старшыня пярвічкі ГА “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” Наталля Атрашонак.

Наведалі мерапрыемства дзеці і дарослыя, занятыя ў розных сферах дзейнасці, у тым ліку і з абмежаванымі магчымасцямі — усім было цікава пазнаёміцца з вырабамі народных майстроў Асіповіччыны і суседніх раёнаў, якія былі прадстаўлены на аформленай у фае ўстановы культуры выставе. Цікавую экспазіцыю падрыхтавала інклюзіўная студыя керамікі “Коловрат”, якая нядаўна пачала работу на базе раённага цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Яе наведвальнікі, дарэчы, вырабілі і падарункі ўдзельнікам фестывалю.

Прысутныя знаёміліся з фотавыставай, слухалі выступленні педагогаў і навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў № 1, якія выканалі інструментальныя творы, а таксама тэатральную пастаноўку. Юныя мастачкі названай установы далі майстар-клас па выяўленчай дзейнасці: 16-гадовая Паліна Золіна пісала партрэт, а 8-гадовая Эвеліна Тамкова — нацюрморт. Побач актыўнічалі іх аднагодкі, задавалі пытанні. Тым часам безупынку круцілася ганчарнае кола, і бясформенныя кавалкі гліны ў руках майстра Дзмітрыя Палешчука, нібы ў дзівоснай казцы, ператвараліся то ў гладыш, то ў вазу ці сподак. Як зачараваныя, сачылі за работай і юныя, і больш сталыя гледачы. А супрацоўнікі РАНС прапаноўвалі рабятам на некалькі хвілін адчуць сябе пажарнымі-ратавальнікамі, апрануўшыся ў іх форму.



Паступова дзея перамясцілася ў глядзельную залу. Кіраўнік мясцовай ініцыятывы “Нам по пути” Эдуард Клуйша звярнуўся да людзей з рухомымі абмежаваннямі і параіў у цяжкіх жыццёвых сітуацыях не апускаць рукі, а браць у іх прылады працы і асвойваць якое-небудзь рамяство. Напрыклад, мастацтва рэтушы, онлайн-курс па якой ён адаптаваў для людзей з інваліднасцю і цяпер паспяхова вядзе.

На жаль, не ўсім дадзена шчасце чуць гукі навакольнага жыцця. Такім людзям было адрасавана шчымлівае выступленне студэнтаў інклюзіўнай адукацыі БДПУ імя  М. Танка, якія займаюцца папулярызацыяй жэставай мовы.

Прайшла і канцэртная праграма. У ёй прынялі ўдзел наведвальнікі раённага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва, спецшколы-інтэрната, юныя артысты дзіцячых школ мастацтва горада. Выканаў свае віртуозныя нумары і вядомы ў краіне баяніст Віталій Варанко. Шчырымі апладысментамі быў сустрэты сямейны інклюзіўны тэатр “І”, які прадставіў увазе гледачоў тэатральную мініяцюру “З жыцця насякомых”.

Удзельнікі фестывалю атрымалі дыпломы, гледачы — новыя ўражанні, а таксама адрасы тых устаноў, дзе развіваюць здольнасці і абуджаюць надзеі. На тое, што мастацтва сапраўды выратуе. Ад адзіноты, тугі, расчаравання. І ўсе яшчэ раз пераканаліся: калі не дзейнічаюць у поўнай меры ногі ці рукі — могуць вырасці крылы, што будуць несці па жыцці, абмінаючы перашкоды.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мастацтва выратуе свет Інваліднасць не ставіць крыж на жыцці, а ў некаторых выпадках нават дапамагае раскрыць творчы патэнцыял “Пульс жыцця” — такую назву...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика