Жывога скарпіёна выявілі ў мінскай кватэры
26.02.2020 17:12
—
Разное
|
Скарпіён / кадр з відэа Незвычайны выклік атрымалі мінскія міліцыянты. На кухні адной з кватэр шматпавярховіка на вуліцы Лесі Украінкі гаспадары знайшлі жывога скарпіёна, На дапамогу гаспадарам прыйшлі супрацоўнікі МНС і ўчастковы інспектар міліцыі Уладзімір Шаўчэнка. Спярша меркавалі, што скарпіёнаў разводзіць хтосьці з суседзяў, а адзін з іх нейкім чынам уцёк. Аднак усе апытаныя жыхары дома абвяргалі такія здагадкі. Потым гаспадары кватэры распавялі, што ў той дзень закупляліся на рынку. у тым ліку заморскімі сухафрукты. "Магчыма, скарпіёна яны самі прынеслі ў кватэру разам з правізіяй", — мяркуе лейтэнант міліцыі Шаўчэнка. На шчасце, пацярпелых ад сустрэчы з небяспечным экзотам не было. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скарпіён / кадр з відэа Незвычайны выклік атрымалі мінскія міліцыянты. На кухні адной з кватэр шматпавярховіка на вуліцы Лесі Украінкі гаспадары знайшлі жывога... |
|