Свята-ўзнагароджванне пераможцаў раённага этапу рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”
27.02.2020 18:56
—
Разное
|
У Маскоўскім раёне г.Брэста на базе ДУА “Сярэдняя школа №12 імя К.Л.Губарэвіча г.Брэста” прайшло раённае свята-ўзнагароджванне пераможцаў раённага этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”. Павіншаваць пераможцаў і ўручыць прызы прыйшлі начальнік аддзела па адукацыі Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Наскоў Анатоль Міхайлавіч, намеснік старшыні Маскоўскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Місіюк Віктар Сяргееевіч і галоўны спецыяліст Клюка Таццяна Сяргеееўна, галоўны спецыяліст Брэсцкага гаркома прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Андранюк Наталля Пятроўна, начальнік упраўлення па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна Шчэрба Віталь Канстанцінавіч, метадысты вучэбна-метадычнага кабінета. Відэазварот да настаўнікаў раёна і асабіста пераможцаў прыслала Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання, член пастаяннай каміссіі па адукацыі і навуцы Васько Марына Віктараўна. Марына Віктараўна асабіста перадала Лісты падзякі пераможцам, засведчыўшы павагу да педагагічнай грамадскасці раёна. Больш месяца праходзілі этапы раённага конкурсу, на якім настаўнікі-канкурсанты разам з вучнямі шукалі адказы на розныя пытанні: дзе ў жыцці патрэбен закон Н’ютана і Фарадэя? Знаходзілі з’явы прэламлення свету ў аповесці В.Катаева “Белеет парус одинокий”, (Прыгодзіч Таццяна Канстанцінаўна, настаўніца фізікі СШ №14). Вырашалі, што зрабіць, каб “не пакрыўдзілася карова і не пракісла малако” (настаўнік пачатковых класаў Петравец Кацярына Мікалаеўна СШ№ 3). Даведаліся, чаму брытанская разведка ў ежу Гітлера хацела дабавіць жаночыя гармоны (Бакунец Святлана Валер’еўна СШ №26, настаўніца біялогіі). Добра запомнілася членам жюры публічнае выступленне ”Сэрца аддаю дзецям“ настаўніка фізічнай культуры і здароўя СШ №12 Басаўца Аляксея Генадзьевіча і настаўніцы рускай мовы і літаратуры СШ №11 Карповіч Ларысы Віктараўны. Сваім прафесійным майстэрствам уразілі выхавальнікі дашкольнай адукацыі: Кірылюк Аксана Аляксандраўна, выхавальнік ДУА “Яслі-сад №64 г.Брэста” і яе калега Пракапюк Вольга Аляксандраўна, ДУА “Яслі-сад №44 г.Брэста”. У Маскоўскім раёне г.Брэста працуе 3803 педагога. Кожны мае свой почырк, свае перамогі, цікавыя метадычныя знаходкі. Гісторыя конкурсу “Настаўнік года” мае сваю старонку і пішацца яна праз тры гады рознымі імёнамі. Тое, што конкурс – гэта пляцоўка для дэманстрацыі ўзроўню прафесійнай кампетэнцыі, агульнай культуры і кар’ернага росту, сведчаць факты: Саўчук Сяргей Уладзіміравіч, настаўнік гісторыі СШ №30 – былы пераможца, а цяпер дырэктар ДУА “Сярэдняя школа №29 г.Брэста”, Гардзяйчук Ірына Паўлаўна, настаўнікгісторыі “Сярэдняя школа №6 г.Брэста” – цяпер намеснік дырэктара ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Брэста”, Цэмяноўская Людміла Мікалаеўна, выхавальнік дзіцячага сада № 55, зараз – загадчык ДУА “ Яслі-сад №28 ). І такіх прыкладаў у раёне шмат. У гэтым годзе пляцоўкамі для правядзення адкрытых урокаў у незнаёмай сітуацыі былі абазначаны ДУА “Сярэдняя школа №23 г.Брэста” і ДУА “ВПК яслі-сад-пачатковая школа №6 г.Брэста”. У конкурсе прымалі ўдзел 34 педагогі. Па выніках першага завочнага конкурсу (самапрэзентацыі педагогаў, відэаматэрыялу урока, творчай характарыстыкі) жюры падвяло вынікі і ўдзельнікамі раённага этапу сталі 22 педагогі. Па выніках заключнага раённага этапу пераможцамі выйшлі: Прыгодзіч Таццяна Канстанцінаўна (настаўнік фізікі ДУА”Сярэдняя школа №14 імя Я.М.Фаміна г.Брэста”), Бакунец Святлана Валер’еўна (настаўніца біялогіі ДУА “Сярэдняя школа №26 г.Брэста”), Дзядзюк Наталля Мікалаеўна (настаўнік пачатковых класаў ДУА “ВПК яслі-сад-пачатковая школа №6 г.Брэста”), Карповіч Ларыса Віктараўна (настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №11 г.Брэста”), Басавец Аляксей Генадзьевіч (настаўнік фізічнай культуры і здароўя ДУА “Сярэдняя школа №12 г.Брэста імя К.Л.Губарэвіча”), Пракапюк Вольга Аляксандраўна (выхавальнік ДУА “Яслі-сад №57 г.Брэста”), Кірылюк Аксана Аляксандраўна (выхавальнік ДУА “ Яслі-сад №64 г. Брэста”). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маскоўскім раёне г.Брэста на базе ДУА “Сярэдняя школа №12 імя К.Л.Губарэвіча г.Брэста” прайшло раённае свята-ўзнагароджванне пераможцаў раённага этапу... |
|