Гродзянский сельисполком Осиповичского района в числе лучших
28.02.2020
—
Разное
|
Саветы за работайГаліна Кірыновіч узначаліла сельсавет пазалетась. Землякі аказалі ёй давер за няўрымслівы характар, настойлівасць і мэтанакіраванасць, уменне ладзіць з людзьмі і жаданне зрабіць жыццё вакол больш прыгожым і лепшым. — Як былы кіраўнік спраў прызвычаіўся да старшынёўскіх клопатаў? — Працую ў сельсавеце не адзін дзясятак гадоў — усю саветаўскую «кухню» добра ведаю. З прыняццем на сябе абавязкаў кіраўніка дадалося яшчэ больш адказнасці. Пастаянная сувязь з людзьмі, штодзённае вырашэнне пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва, навядзенне і пад-трыманне парадку на зямлі, асабістыя праблемы грамадзян — штодзённа ў полі зроку. — Што ўдалося зрабіць летась? — У першую чаргу — добраўпарадкаванне. Ліквідавалі 86 несанкцыянаваных сметнікаў, вырубілі амаль гектар кустоўя, спілілі 19 аварыйных дрэў на могілках у Градзянцы, Асаўку, Каменічах і каля паўтысячы пасадзілі ўздоўж вуліц Кастрычніцкай і Школьнай у Градзянцы, знеслі 5 састарэлых безгаспадарных дамоў, правялі рэкультывацыю міні-палігона ў Градзянцы. Каб падтрымліваць чысціню і парадак, праводзяцца суботнікі, выпісваюцца прадпісанні. Усяго на патрэбы па навядзенні парадку на зямлі асвоена крыху больш за 16 тысяч рублёў. — Хто дапамагае выканкаму ў вырашэнні пастаўленых задач? — Галоўныя памочнікі ў рабоце, безумоўна, дэпутаты, старасты маланаселеных вёсак і старшыні селькамаў — усяго 16 чалавек. У любую хвіліну яны гатовы падставіць плячо. Заўсёды з адказнасцю ставяцца да вырашэння любога пытання народныя выбраннікі раённага і мясцовага Саветаў Віктар Шэўчанка і Галіна Цалкоўская, старшыні Гра-дзянскага і Каменіцкага селькамаў Анатоль Лосеў і Ірына Каладзінская, кіраўнікі лясніцтваў Аляксандр Сідэнка, Сяргей Сергіевіч, а таксама Леанід Дражын, дырэктар школы Алена Міхайлоўская, прадстаўнікі сельгаспрадпрыемства Віталь Карпянюк і Генадзь Кашлач. Іх аб’ядноўвае адна характэрная рыса — неабыякавасць да лёсу сваёй малой радзімы. Актывісты інфармуюць, каму з жыхароў патрабуецца дапамога, праводзяць прафілактычную работу з асобамі, схільнымі да асацыяльнага ладу жыцця, арганізоўваюць насельніцтва для правядзення масавых мерапрыемстваў, суботнікаў. — Важны кірунак — ідэалагічная работа… — Яна накіравана на цеснае супрацоўніцтва з насельніцтвам па пытаннях грамадска-палітычнай дзейнасці. Дапамагаюць 6 ідэолагаў, што працуюць ва ўстановах адукацыі, культуры, сельгасарганізацыі. У Каменіцкім вучэбна-педагагічным комплексе надаецца ўвага патрыятычнаму выхаванню. Ёсць піянерская, камсамольская арганізацыі. На кантролі і падпіска на перыядычныя выданні. — Што ў планах? — Мноства карысных спраў і ажыццяўленне цікавых ідэй. Пытанні і праблемы? А як жа без іх? Будзем вырашаць сумеснымі намаганнямі, таму што ад актыўнай жыццёвай пазіцыі кожнага жыхара, асабістай прынцыповасці і неабыякавасці залежыць будучыня сям’і, вёскі, дзяржавы. Візітная картка У склад Градзянскага сельсавета ўваходзіць 8 населеных пунктаў, тут існуе 389 асабістых гаспадарак, пражывае 789 чалавек, з іх 460 працаздольных, 229 пенсіянераў, 100 дзяцей, 142 адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, 3 воіны-інтэрнацыяналісты, 26 інвалідаў, 11 шматдзетных сем’яў. На тэрыторыі знаходзяцца ААТ “Каменічы”, Градзянскае і Каменіцкае лясніцтвы, лесаўчастак Асіповіцкага лесапункта ААТ “Фандок”, ПГУП “Эксклюзіўбуд”, Каменіцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа, пры ім працуе філіял музычнай школы; урачэбная амбулаторыя і фельчарска-акушэрскі пункт, дзве ўстановы культуры, столькі ж сельскіх бібліятэк, аддзяленняў паштовай сувязі, чыгуначная станцыя, 4 магазіны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Саветы за работай Галіна Кірыновіч узначаліла сельсавет пазалетась. Землякі аказалі ёй давер за няўрымслівы характар, настойлівасць і мэтанакіраванасць, уменне... |
|