У апошні панядзелак а 17-й. У Брэсце сабралася літаб’яднанне "Адкрыццё"
02.03.2020 13:48
—
Разное
|
Літаратурнае аб’яднанне «Адкрыццё» сабрала творчых сяброў у гарадской бібліятэцы Пушкіна. Автор фото: Юрий МАКАРЧУК Кіруе аб’яднаннем пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Зінаіда Дудзюк. Створана яно было тры гады тамуз мэтай раскрыцця талентаў сярод людзей рознага ўзросту. І вось надышоў час падвесці прамежкавы вынік. «Мы вырашылі прааналізаваць нашу працу: колькі кніжак выдалі, дзе надрукаваліся. Бачым, што ёсць чым ганарыцца, — расказвае Зінаіда Іосіфаўна. — Прыходзяць да нас новыя творчыя людзі, ёсць і тыя, хто ў аб’яднанні з самага пачатку.Сярод удзельнікаў знаходзяцца тыя, хто прыязджаюць з раёнаў вобласці. Хоць яны рэдка наведваюць аб’яднанне, але таксама выдаюць кніжкі. Гэта для нас самае галоўнае». За гэты час удзельнікі літаратурнага аб’яднання неаднаразова друкаваліся на старонках раённых, абласных і рэспубліканскіх выданняў. Творы многіх былі надрукаваныя ў калектыўных зборніках, знайшліся сярод іх і тыя, хто выдаў уласныя кнігі. Асаблівасць «Адкрыцця»і ў тым, што разам з пачаткоўцамі цесна супрацоўнічаюць і вядомыя аўтары, члены Саюза пісьменнікаў — Таццяна Шульга і Ірына Морых. Яны разам з кіраўніком Зінаідай Дудзюк далі старт і падтрымку такім творцам, як Вольга Сандрыкава, Марыя Навумчык, Кацярына Мізерыя, Вольга Лебядзева-Смірнова, Галіна Гедзік, Святлана Ярошык і многім іншым. Падчас імпрэзы кожны з удзельнікаў змог пазнаёміць прысутных з сваёй творчасцю, распавесці пра сябе. Гучалі песні, вершы, урыўкі з прозцы. Акрамя таго, за актыўны ўдзел і супрацоўніцтва з СПБ многім удзельнікам аб’яднання ўручылі ганаровыя падзякі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Літаратурнае аб’яднанне «Адкрыццё» сабрала творчых сяброў у гарадской бібліятэцы Пушкіна. Автор фото: Юрий МАКАРЧУК Кіруе аб’яднаннем пісьменніца, член Саюза...
|
|