Бліжэйшымі днямі будзе цёпла, на выходныя зноў пахаладае
16.03.2020 16:36
—
Разное
|
![]() БЕЛТА У аўторак, 17 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, а днём у асобных раёнах па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі — дождж і мокры снег. Месцамі прагназуецца слабы туман, уначы і зранку — слабы галалёд. Вецер будзе паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, уначы парывісты. Уначы будзе ад -2 да +4, удзень паветра прагрэецца да 4-10 вышэй за нуль. Па паўднёвым захадзе прагназуюць 11-14 цяпла. 18 сакавіка будзе пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Толькі ўдзень у асобных раёнах Віцебскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца паўднёва-заходні ўмераны, па паўночнай палове краіны — парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць -3...+4, удзень прагназуецца 8-15 цяпла, па паўднёвым захадзе будзе да 17 вышэй за нуль. Па прагнозах сіноптыкаў, пад канец тыдня зноў чакаецца невялікае пахаладанне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА У аўторак, 17 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, а днём у... |
|