Осиповичский лесхоз собрал уже 340 тонн березового сока. 21.by

Осиповичский лесхоз собрал уже 340 тонн березового сока

17.03.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сакавік, падсочванне, сок

Збор бярозавіку ў разгары: ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” назапашвае па 85 000 літраў у суткі і адправіў перапрацоўчым прадпрыемствам ужо 340 тон.

Лідзіруе, як заўсёды, Каранскае лясніцтва — таму спрыяе вялікая доля падыходзячых па ўзросце бяроз у структуры лясоў. Сёлета тут падсочана  3 000 дрэў, з якіх атрымана 120 тон карыснага напою.


Непасрэдна зборам займаецца брыгада з 9 чалавек, якую ўзначальвае Мікалай Юшкевіч — адзін з найбольш вопытных нарыхтоўшчыкаў раёна. Трэба адзначыць, што на падсочку лясгас наймае часовых рабочых — пастаянны калектыў лясніцтваў заняты вясной іншымі справамі. Адбор у зборшчыкаў жорсткі: увесь рабочы дзень трэба пераносіць на даволі доўгія адлегласці цяжкія — да 50 кілаграмаў — мяхі з сокам. Затое стымул напружвацца таксама важкі: за тону бярозавіку лясгас плаціць 60 рублёў.

Для самога прадпрыемства падсочванне дае зусім невялікі прыбытак. Аднак гэта пабочнае лесакарыстанне, і выніковасць яго трэба ацэньваць у комплексе. Расходы на паліва і амартызацыю тэхнікі пакрываюцца, работнікі лясніцтваў маюць магчымасць нядрэнна зарабіць, і, галоўнае, кожны жадаючы можа набыць карысны вясновы напой. А свежым ці кансерваваным — гэта ўжо справа асабістага густу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сакавік, падсочванне, сок Збор бярозавіку ў разгары: ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” назапашвае па 85 000 літраў у суткі і адправіў перапрацоўчым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика