В Ушачах горел автомобиль и жилой дом
19.03.2020
—
Разное
|
ГАРЭЎ АЎТАМАБІЛЬ… У сераду днём у гарпасёлку падчас руху па вуліцы Савецкай каля будынка “Беларусбанка” загарэўся аўтамабіль Audi-80. Самастойна патушыць узгаранне ўладальніку машыны не ўдалося, не выручылі і вогнетушыцелі іншых аўтаўладальнікаў, якія спыняліся дапамагчы. Прыбыўшыя да месца здарэння выратавальнікі за некалькі хвілін ліквідавалі ўзгаранне. У аўто істотна пашкоджаны маторны адсек. “Хацелася б звярнуць увагу аўтамабілістаў, што літровыя прыборы, якія часта купляюць вадзіцелі, дрэнныя памочнікі ў тушэнні пажару, лепш набыць 4-5-літровыя парашковыя ці вуглекіслотныя, – адзначае начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях І.В.Кошкін. Ну і, канечне, трэба пільна сачыць за тэхнічным станам аўто, асабліва старых – 80-90-х гадоў выпуску. Менавіта яны часцей прыпадносяць такія непрыемныя “сюрпрызы”. Зрэшты, за апошні тыдзень выратавальнікі вобласці ўжо двойчы выязджалі на тушэнне аўтамабіляў. … І ДОМ ВА УШАЧАХ У чацвер днём яшчэ адзін пажар адбыўся ў гарпасёлку. Калі выратавальнікі па сігнале прыбылі на вуліцу Кірава, назіралася моцнае задымленне і гарэнне ўнутры жылога дома. 33-гадовы гаспадар сам выйшаў з памяшкання і не пацярпеў. Дом і маёмасць моцна пашкоджаны агнём, прычынай жа здарэння стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. З пачатку года на Ушаччыне адбылося ўжо 8 пажараў, у той час як за аналагічны перыяд 2019-га іх было 2. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ГАРЭЎ АЎТАМАБІЛЬ… У сераду днём у гарпасёлку падчас руху па вуліцы Савецкай каля будынка “Беларусбанка” загарэўся аўтамабіль Audi-80. Самастойна патушыць...
|
|