Якім быў класік дома, і чаму так рана абарваўся яго шлях. Што пакажуць у дакументальным фільме пра Уладзіміра Караткевіча?
22.03.2020 21:40
—
Разное
|
Навіны Беларусі. Увосень мы адзначым юбілей – 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, паведамілі ў праграме «Неделя» на СТВ. Гэта той выпадак, калі ніякіх рэгалій і эпітэтаў у імя і прозвішча дадаваць не трэба: з яго творчасцю глыбока або павярхоўна знаёмыя практычна ўсе ў нашай краіне і многія за яе межамі. Бліжэй да юбілею будуць спецыяльныя мерапрыемствы, у тым ліку падчас Дня беларускага пісьменства. Тэлеканал СТВ ўжо падрыхтаваў дакументальны фільм пра Уладзіміра Караткевіча у рамках цыкла
Гадзіны адзнятага матэрыялу, больш за месяц працы, інтэрв'ю з роднымі пісьменніка і даследчыкамі яго творчасці, вандроўкі ў знакавыя месцы. Фільм, якім «Сталічнае тэлебачанне» распачынае новы сезон праекта «Тайны Беларуси», увабраў у сябе невядомыя факты з жыцця Уладзіміра Караткевіча. Юлія Крыніцкая, загадчык прадзюсарскага аддзела дырэкцыі спецыяльных праектаў Сталічнага тэлебачання: Тэлегледача чакаюць сустрэчы з роднымі пісьменніка – яго пляменніцай Аленай Сінкевіч. Таксама – сябрамі. Напрыклад, братамі Басалыгамі. Хто быў класік Караткевіч з імі, дома, на сваім лецішчы пад Мінскам? Размовы з сваякамі і блізкімі – паўнавартасны эксклюзіў творчай групы. Вета Калядзенка, інжынер відэамантажа кінастудыі «Беларусьфільм» (1967 г.): Які ўнёсак зрабіў Караткевіч ў беларускую літаратуру? А кінематограф? Аўтары адшукалі кадры з дакументальных фільмаў пісьменніка. Чаму сам класік быў незадаволены экранізацыяй «Дзікага палявання Караля Стаха» – ленты, якая стала першым савецкім трылерам? Вячаслаў Рагойша, доктар філалагічных навук, прафесар:
Алена Сінкевіч, пляменніца Уладзіміра Караткевіча: Савецкі чытач праз цэнзуру не мог знаёміцца з арыгінальнымі тэкстамі Караткевіча. І гэта добрая падстава для друку яго рукапісаў сёння. Праца над 25-томнікам яго твораў распачалася яшчэ 10 гадоў таму. Зміцер Баяровіч, карэспандэнт: Пётр Жаўняровіч, кандыдат філалагічных навук: Наступны том будзе прысвечаны ліставанням Караткевіча. Вядома, што ён шмат пісаў (родным, калегам). А 18-ы том (кніга ўжо надрукавана) прываблівае малюнкамі пісьменніка. Пра яго здольнасці ў жывапісе ідзе гаворка і ў фільме. Уладзімір Басалыга, мастак, ілюстратар: Якога Караткевіча мы яшчэ не ведаем? Інжынера? Натураліста? Пра яго здольнасці, якія ніяк не звязаныя з літаратурнай справай, сведчаць спікеры. Як Уладзімір Сямёнавіч уплываў на людзей? І якая глыбіня хавалася ў характары класіка? Васіль Сінкевіч, муж пляменніцы Уладзіміра Караткевіча: Якія жанчыны пакінулі найбольшы след у лёсе Караткевіча? І што перашкаджала яму пабрацца шлюбам? Глядач даведаецца пра тайны асабістага жыцця пісьменніка. Чаму так рана абарваўся яго шлях? І як выглядала знакамітая грушаўка, якой Караткевіч частаваў гасцей. Ліна Гатоўская, загадчык Аршанскага музея У. С. Караткевіча:
Глядзіце «Тайны Беларуси» у наступную пятніцу, 27 сакавіка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навіны Беларусі. Увосень мы адзначым юбілей – 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, паведамілі ў праграме «Неделя» на СТВ. Гэта той выпадак, калі... |
|