Стала вядома, калі ў Беларусі пацяплее
23.03.2020 16:12
—
Разное
|
БЕЛТА У аўторак, 24 сакавіка, надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць халодны антыцыклон з цэнтрам над Літвой, Чакаецца малавоблачнае надвор'е без ападкаў. Уначы і зранку на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні — уначы слабы, удзень умераны. Уначы тэрмометры пакажуць 5-11 ніжэй за нуль, месцамі — да 12-14 марозу. Удзень паветра прагрэецца да +2...+8. 25 сакавіка чакаецца невялікая воблачнасць. Ападкаў не прагназуецца. Вецер будзе слабы. Уначы чакаецца 4-11 са знакам "мінус", месцамі да 13 ніжэй за нуль. Удзень будзе 5-10 цяпла. Крыху пацяплее толькі ў чацвер, 26 сакавіка. Уначы будзе 2-8 марозу, месцамі да -10. А ўдзень сіноптыкі прагназуюць +8...+13. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА У аўторак, 24 сакавіка, надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць халодны антыцыклон з цэнтрам над Літвой, паведамляе Белгідрамет. Чакаецца малавоблачнае...
|
|