Жыхар Крычаўскага раёна скупляў у Расіі маскі і перапрадаваў у Беларусі
25.03.2020 10:22
—
Разное
|
![]() Канфіскаваныя медыцынскія маскі / @pressmvd Жыхар Крычаўскага раёна скупляў у Расіі медыцынскія маскі і перапрадаваў іх у Беларусі. 25-гадовага мужчыну ў аўторак затрымалі ў Магілёве падчас рэалізацыі чарговай партыі тавару. Як Затрыманне адбылося на паркоўцы каля адной з магілёўскіх крамаў. Пры сабе мужчына меў каля 150 медыцынскіх масак для індывідуальнай абароны на агульную суму каля 150 рублёў. За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць яго найхутчэй аштрафуюць (максімальны памер штрафу — да 2700 рублёў). Падобныя затрыманні нелегальных гандляроў медыцынскімі маскамі адбываюцца апошнім часам у розных гарадах нашай краіны (апошнія факты — у Гродне і Мінску). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канфіскаваныя медыцынскія маскі / @pressmvd Жыхар Крычаўскага раёна скупляў у Расіі медыцынскія маскі і перапрадаваў іх у Беларусі. 25-гадовага мужчыну ў аўторак...
|
|