Месячнік добраўпарадкавання стартаваў на Ганцаўшчыне. 21.by

Месячнік добраўпарадкавання стартаваў на Ганцаўшчыне

26.03.2020 16:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ганцавіцкі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне з 16 сакавіка па 17 красавіка 2020 года на падставе рашэння  Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад  10 сакавіка 2020г. №1087 “Аб правядзеннь месячніка  па добраўпарадкаванні” правесці  раённы месячнік  па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку на тэрыторыі горада Ганцавічы і населеных пунктаў раёна.

У ходзе падрыхтоўкі і правядзення месячніка пастаянна дзеючая камісія па  добраўпарадкаванні, створаная па распаражэнню старшыні раённага выканаўчага камітэта, сумесна з зацікаўленымі службамі правядуць камісійнае абследаванне  тэрыторый, выявіць праблемныя тэрыторыі і забяспечыць замацаванне прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый для навядзення  там належнага парадку. Камісіяй будзе  арганізавана работа  з насельніцтвам   па падтрыманні чысціні і парадку  на тэрыторыях  індывідуальных домаўладанняў, шматкватэрных жылых дамоў і населеных пунктаў.

Да 1 мая плануецца завяршыць работы па азеляненіі горада Ганцавічы, у тым ліку тэрыторый жылых раёнаў і мікрараёнаў. Да гэтай жа даты будуць падрыхтаваны мемарыяльныя комплексы, воінскія пахаванні, памятнікі воінскай славы  і іншыя пахаванні часоў  Вялікай Айчыннай вайны.

Галіна МІКАЛАЕВАЗ

(Visited 8 times, 8 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ганцавіцкі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне з 16 сакавіка па 17 красавіка 2020 года на падставе рашэння  Брэсцкага абласнога выканаўчага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика