Для прыняцця неабходных мер. 21.by

Для прыняцця неабходных мер

27.03.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У мінулую суботу “прамую тэлефонную лінію” ў райвыканкаме правёў кіраўнік раёна Міхаіл Гулы.

Да яго з праблемнымі пытаннямі звярнулася двое грамадзянак раёна, абодва пытанні тычыліся тэмы добраўпарадкавання населеных пунктаў, у тым ліку ўтрымання вулічна­дарожнай сеткі.

Жыхарка аг.Паўлавічы В.Р.Шамаль адзначыла, што па вул.Цэнтральнай іх аграгарадка немагчыма прайсці – дарожнае пакрыццё ў нездавальняючым стане – і выказала просьбу зрабіць падсыпку і грэйдзіраванне дарогі.

Пытанне накіравана для разгляду і прыняцця мер в.а. дырэктара УКП “Жылкамгас” Сяргею Марцючэнку, тэрмін выканання – да 3 красавіка бягучага года.

Стараста в.Шалаёўка Н.А.Шэпетава паведаміла, што ўвосень мінулага года пасля яе звароту на “прамую лінію” УКП “Жылкамгас” у іх вёсцы былі выкананы работы па падсыпцы дарожнага палатна ў месцах праходжання цеплатрасы, зроблена грэйдзіраванне дарогі. На думку заяўніка, работы былі зроблены няякасна, патрабуецца паўторная падсыпка.

Разгледзець пытанне з выездам на месца, прыняць неабходныя меры даручана начальніку аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва­камунальнай гаспадаркі райвыканкама Вользе Дзякавай, в.а. дырэктара УКП “Жылкамгас” Сяргею Марцючэнку, в.а. старшыні Баравіцкага сельвыканкама Юрыю Бабіцкаму.

Кіраўнік раёна даручыў адказным асобам арганізаваць сустрэчу з жыхарамі в.Шалаёўка.

 З пачатку 2020 года ў райвыканкаме па суботах праведзена 12 “прамых тэлефонных ліній”, на якія паступіла 11 зваротаў.

Падрыхтавала Наталля ХАДАКОВА.

Фота аўтара. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую суботу “прамую тэлефонную лінію” ў райвыканкаме правёў кіраўнік раёна Міхаіл Гулы. Да яго з праблемнымі пытаннямі звярнулася двое грамадзянак...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика