Давайце наводзіць парадак разам!. 21.by

Давайце наводзіць парадак разам!

27.03.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На двары – вясна. Начныя маразы, сонечныя дзянькі і ветрык паспелі «падсушыць» вуліцы і двары, і ўжо самы час актыўна брацца за іх добраўпарадкаванне. Дбайныя гаспадары, не чакаючы напамінкаў, наводзяць парадак на сваіх прыдамавых тэрыторыях. Не застаюцца ў баку ад гэтай важнай справы калектывы арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў горада і раёна.

Актыўна ўключыліся ў работы па навядзенні чысціні і парадку на зямлі прадстаўнікі СШ №2 імя К.П.Арлоўскага. На прышкольнай тэрыторыі ўстаноўлены малыя архітэктурныя формы, альтанка і месцы адпачынку, якія кожны год рамантуюцца і падфарбоўваюцца. Акрамя гэтага, яны ўладкавалі і даглядаюць кветнік каля стэлы ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, побач радуюць вока кіраўчан і гасцей горада малыя архітэктурныя формы ў выглядзе вялізных парасонаў. 

Навядзенне парадку на зямлі – справа агульная. Кожнаму з нас прыемна прайсціся па вуліцах населенага пункта, дзе пануюць чысціня і прыгажосць.

Фота Людмілы СЯМЁНАВАЙ.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На двары – вясна. Начныя маразы, сонечныя дзянькі і ветрык паспелі «падсушыць» вуліцы і двары, і ўжо самы час актыўна брацца за іх добраўпарадкаванне....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика