Свой юбілейны дзень нараджэння адзначыла ветэран працы Вера Сяргееўна Пурвін. 21.by

Свой юбілейны дзень нараджэння адзначыла ветэран працы Вера Сяргееўна Пурвін

27.03.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вера Сяргееўна Пурвін

Вера Сяргееўна Пурвін

На нешматлюднай і ціхай вуліцы з назвай Палявая, што ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна, жыве Вера Сяргееўна Пурвін. Жанчына нарадзілася, вырасла і працавала ў нашым раёне. А калі выйшла на заслужаны адпачынак, пераехала ў дом, дзе калісьці жылі яе сваты.
Пагодным сакавіцкім ранкам у госці да Веры Сяргееўны прыехалі намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі і старшыня раённага савета ветэранаў Галіна Мікалаеўна Філатава. Нагодай для візіту стаў юбілейны дзень нараджэння Веры Сяргееўны.
Гаспадыня сядзібы сустрэла шаркаўшчынскіх землякоў каля веснічак. Спачатку паказала сваю гаспадарку, а яна досыць вялікая. Гэта і козы, якіх налічваецца ажно 27, і пчолапасека, і шматлікія гаспадарчыя пабудовы, і нават мотаблок з трактарам, і немалых памераў зямельны надзел.
— Як вы з усім гэтым спраўляецеся? — спыталі мы ў жанчыны.
— Я ж не адна, часта прыязджаюць дзеці, вось яны і дапамагаюць мне па гаспадарцы, — адказала Вера Сяргееўна.
У гутарцы юбіляр расказала нам, што нарадзілася на хутары Себасцьянава ў шматдзетнай сям’і, гэта паміж Вёскай Папкі і аграгарадком Вялікае Сяло. Вера Сяргееўна закончыла восем класаў Велікасельскай школы, а каб атрымаць сярэднюю адукацыю, пайшла вучыцца ў Шаркаўшчынскую СШ. Набыла потым сярэднюю спецыяльную адукацыю ў Полацкім сельскагаспадарчым тэхнікуме, пасля ж завочна вучылася ў Гомельскім інстытуце спажыўкааперацыі. Першыя восем год працоўнага шляху маладога спецыяліста прайшлі ў Шаркаўшчынскім райспажыўтаварыстве, куды Вера Сяргееўна дзевятнаццацігадовай дзяўчынай прыйшла на работу. Дарэчы, у такім ўзросце яна выйшла замуж. На жаль, не доўгім было сямейнае шчасце маладых — у 1971 годзе мужа Алега не стала.
Потым лёс звёў яе з інтылігентным мужчынам, які таксама працаваў у сістэме гандлю раёна, Іосіфам Пурвіным. Шмат год пражылі яны разам, дзелячы радасці і нястачы пароўну.
У Шаркаўшчыне Веру Сяргееўну ведаюць як былога начальніка фонда сацыяльнай абароны насельніцтва, у якім і адпрацавала да выхаду на заслужаны адпачынак.
— Ведаеце, шмат што было ў маім жыцці за семдзясят год і адмоўнага, і станоўчага, і пазітыўнага, і негатыўнага. Але я вельмі рада, што мне заўсёды шчасціла на добразычлівых сяброў, калег. Іх падтрымка, іх вернае плячо заўсёды выратоўвалі ў складаных сітуацыях.
Юрый Анатольевіч ад шчырага сэрца павіншаваў Веру Сяргееўну з юбілеем і ўручыў ёй Падзяку старшыні райвыканкама за значны асабісты ўклад у станаўленне і развіццё Шаркаўшчынскага раёна, актыўную жыццёвую пазіцыю.
На развітанне жанчына запрасіла нас прыехаць да яе ў пачатку лета, каб пабачыць тое хараство, якое яна стварае ўласнымі рукамі каля сядзібы: клумбы з шыкоўнымі кветкамі, зялёныя кустарнікі, малыя архітэктурныя формы.
— Канечне, прыедзем, Вера Сяргееўна, каб на ўлонні прыроды з асалодай паслухаць вашы цудоўныя вершы, — паабяцалі мы жанчыне.
Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика