Люди с золотыми руками и сердцами. Спецпроект «Земляки» путешествует по Еремичскому сельсовету (+видео). 21.by

Люди с золотыми руками и сердцами. Спецпроект «Земляки» путешествует по Еремичскому сельсовету (+видео)

29.03.2020 — Разное | Полымя  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Полымя

Землякі: Ярэміцкі сельскі Савет
З гісторыі сельсавета

Люди с золотыми руками и сердцами. Спецпроект «Земляки» путешествует по Еремичскому сельсовету (+видео)

Упершыню мястэчка Ярэмічы ўпамінаецца ў XVII стагоддзі як рачная прыстань на Нёмане. У 1793 годзе ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай паселішча Ярэмічы ўвайшло ў склад Расійскай імперыі як цэнтр Ярэміцкай воласці Наваградскага павета Мінскай губерні. У 1799 годзе яно знаходзіцца ва ўладанні магнатаў Хадкевічаў.

Пасля Рыжскага мірнага дагавора ў 1921 годзе мястэчка Ярэмічы ўвайшло ў склад Польшчы, улады якой правялі хутарызацыю сялянскіх гаспадарак. З 1939 года Ярэмічы знаходзяцца ў складзе БССР, статус мястэчка паніжаны да вёскі. 12 кастрычніка 1940 года вёска Ярэмічы становіцца цэнтрам сельсавета Мірскага раёна Баранавіцкай вобласці, а з канца 1956 года – цэнтр сельсавета Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. 28 снежня 2007 года вёска Ярэмічы пераўтворана ў аграгарадок Ярэмічы.

Старшынямі сельсавета ў розныя гады былі Д. Г. Кісцень, М. Дз. Мокат, К. І. Каробка, А. З. Сініца, Л. С. Бусько, А. І. Бусько, Ул. Ул. Саўка, П. П. Філіпаў, П. А. Навумовіч.

У Ярэмічах усё ладзяць талакой

Чарговая старонка праекта “Землякі” прысвечана Ярэміцкаму сельсавету. А завіталі журналісты раённай газеты “Полымя” ў прынёманскі край напярэдадні знакавай даты ў працоўным стажы старшыні Ярэміцкага сельсавета Пятра Навумовіча. 1 красавіка спаўняецца 15 гадоў, як Пётр Анатольевіч крочыць у адным напрамку з мясцовымі жыхарамі. Мэта ў іх адна: зрабіць жыццё вяскоўцаў камфортным, а малую радзіму прыгожай.

Люди с золотыми руками и сердцами. Спецпроект «Земляки» путешествует по Еремичскому сельсовету (+видео)

Стаім з Пятром Навумовічам каля помніка-абеліска на левым беразе хуткаплыннага Нёмана, на тым месцы, дзе ў 1941 годзе немцы расстралялі 97 мясцовых жыхароў. Гутарым пра прыроднае багацце Ярэміччыны ды пра ўшанаванне памяці загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

– Ярэміцкі сельсавет – жывапісны край рэк і лясоў, – адзначае Пётр Навумовіч. – Па тэрыторыі сельсавета працякаюць Уша, Сэрвач і Нёман. Паміж вёскамі Сіняўская Слабада і Рудзьма пачынаецца Налібоцкая пушча, дзе ў гады вайны размяшчаліся партызанскія атрады. Увогуле, на тэрыторыі сельсавета знаходзяцца 9 помнікаў у памяць абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў. У мінулым годзе, рыхтуючыся да 75-годдзя вызвалення Беларусі, зрабілі нямала: пафарбавалі помнікі, агарадзілі, навялі парадак. Правядзём суботнік, зробім усё талакой.

Чысціня на могілках і вываз смецця — таксама немалаважны адрэзак работы старшыні. Безумоўна, на дапамогу прыходзяць мясцовыя жыхары.

– Кожны год на могілках спілоўваем па 10-20 кубічных метраў драўніны, – адзначае Пётр Навумовіч. – У мінулым годзе амаль поўнасцю добраўпарадкавалі пагост у Зарэччы. За сабраныя жыхарамі сродкі паставілі агароджу з металічнай сеткі, спілавалі шмат пагражаючых дрэў. У бягучым годзе работа будзе завершана. На могілках у Вялікай Вобрыне, Далгінаве і Новым Сяле таксама спілавана вялікая колькасць небяспечных дрэў. Каля ўсіх пагостаў устаноўлены пляцоўкі для збору смецця. Безумоўна, пэўныя нюансы з яго вывазам узнікаюць. Цешыць, што не толькі мясцовыя жыхары, але і дачнікі ахвотна заключаюць дагаворы з ЖКГ на вываз адходаў. Але машына камунальнікаў збірае смецце ў пятніцу, а гараджане ад’язджаюць у нядзелю. Што ім рабіць? Вось і з’яўляюцца мяшкі з адходамі на аўтобусных прыпынках, у кюветах альбо лесе. У цэлым амаль усе населеныя пункты сельсавета карыстаюцца паслугай ЖКГ па цэнтралізаваным вывазе смецця.

Люди с золотыми руками и сердцами. Спецпроект «Земляки» путешествует по Еремичскому сельсовету (+видео)

Не сакрэт, што адзін з найважнейшых аб’ектаў у сельскай мясцовасці – гэта крама. У гэтым ярэміччанам пашанцавала. У аграгарадку ёсць дзве гандлёвыя кропкі – прыватная крама “Ярэміччанка” і магазін райспажыўкааперацыі “Родны кут”, у якіх шырокі асартымент прадуктаў па прымальных цэнах. У мінулым годзе «Родны кут» значна абнавіўся: закуплена новае халадзільнае абсталяванне і гандлёвыя стэлажы, праведзены бягучы рамонт памяшкання. Доўгі час сяльчане адчувалі дэфіцыт прамысловых тавараў. Аднак праблема знікла з адкрыццём прыватнага магазіна “Скрыначка”, дзе можна набыць вялікую колькасць тавараў ад лыжкі і бытавой хіміі да цэменту.

Люди с золотыми руками и сердцами. Спецпроект «Земляки» путешествует по Еремичскому сельсовету (+видео)

Дзявочае царства Сяргея Сініцы

У Сяргея Сініцы з аграгарадка Ярэмічы – сапраўднае дзявочае царства: жонка Наталля, дачушкі Насця, Даша і Ксюша, якія ні на хвіліну не даюць засумаваць. Вясёлыя і цікаўныя, дзяўчынкі заўжды ведаюць, як пры дапамозе сваіх прыгожых усмешак ашчаслівіць самае дарагое, што ў іх ёсць, – адзін аднаго.

Люди с золотыми руками и сердцами. Спецпроект «Земляки» путешествует по Еремичскому сельсовету (+видео)

Пасля заканчэння школы Наталля, ураджэнка Ярэміцкага краю, вырашыла паступаць у Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж чыгуначнага транспарту. Некалькі гадоў працавала правадніцай. Разам з паездкамі ў Кіславодск, Адэсу і Феадосію жанчына паралельна вучылася ва ўніверсітэце, але на другім курсе жыццё карэнным чынам змянілася: на свет з’явілася першая дачушка Насця. Дарэчы, з будучым мужам Наталля пазнаёмілася таксама на малой радзіме, дзе яны былі амаль што суседзямі… Зараз шматдзетная маці працуе лабарантам у Ярэміцкай школе, а муж – лесніком мясцовага лясніцтва.

– Яшчэ ў школе я прыйшоў да высновы, што буду працаваць з прыродай, таму і паступіў ў Полацкі дзяржаўны лясны каледж, скончыў і прыехаў па размеркаванні ў родныя Ярэмічы, уладкаваўшыся ў лясніцтва, – расказвае Сяргей Сініца. – Потым, як у большасці, была армія і – зноў родныя мясціны…

Зараз Сяргей і Наталля выхоўваюць трох дачушак: яны не толькі прыгажуні, але і сапраўдныя памочніцы. Дзевяцігадовая Насця больш за ўсё любіць іграць на баяне, спяваць і даглядаць малодшых сясцёр, а шасцігадовая Даша – ляпіць з пластыліну. Самая малодшая, пяцігадовая Ксюша, увогуле аддае перавагу праполцы градак і працы ў агародзе.

– А яшчэ я люблю мыць посуд, – сціпла і сарамліва расказвае дзяўчынка і адразу дадае: – Мама, дарэчы, нас не прымушае да гэтага, – мы самі любім з сястрычкамі ёй дапамагаць.

Вольны час дружная ярэміцкая сям’я праводзіць за сумеснай гульнёй у манаполію або за прыгатаваннем чагосьці смачнага. Ёсць у бацькоў і свае фірмовыя стравы: Наталля пры дапамозе маленькіх памочніц гатуе бісквітны торт, а Сяргей – качку з яблыкамі. І, здаецца, калі гэта не шчасце, то што ўвогуле значыць гэта слова?..

“Дыснейленд” па-ярэміцку

Пра ўраджэнца ярэміцкай зямлі Міхаіла Сініцу можна з упэўненасцю сказаць: майстар на ўсе рукі. Шчыры і ветлівы, мужчына ўсяго за адно лета змайстраваў на сваім надворку сапраўдную дзіцячую пляцоўку, якая зараз дорыць настрой і шчаслівыя ўсмешкі не толькі яго ўнукам, але і ўсёй ярэміцкай малечы.

Люди с золотыми руками и сердцами. Спецпроект «Земляки» путешествует по Еремичскому сельсовету (+видео)

Ідэя “Дыснейленда” мясцовага маштабу нарадзілася ў Міхаіла Мікалаевіча пасля паездкі ў Воранава, дзе чатыры гады назад жыхары Гродзеншчыны адзначалі абласныя “Дажынкі”. Там, па словах мужчыны, ён заўважыў шмат цікавых і карысных рэчаў, якія і загарэўся ўвасобіць у жыццё на малой радзіме. Першым на невялікім участку з’явілася сажалка, паабапал якой акуратна размясціліся каменьчыкі, а ўпоперак – драўляны масток. Ёсць у сажалкі і свае жыхары: каля паўсотні карасёў і ліняў, якія на момант майго прыезду яшчэ знаходзіліся ў зімовай спячцы… А вось каму спячка не патрэбна, дык гэта лебедзям: іх мужчына зрабіў з пенапласту, і ў хуткім часе яны зоймуць сваё пачэснае месца на блакітным азярцы.

Люди с золотыми руками и сердцами. Спецпроект «Земляки» путешествует по Еремичскому сельсовету (+видео)

Побач з сажалкай Міхаіл Сініца змайстраваў, як ён іх называе, “снарадзікі” – вулічныя трэнажоры, якія з кожным годам набываюць усё большую папулярнасць ва ўсім свеце. Адзін, напрыклад, дапамагае ўмацаваць мышцы сцягна, а другі робіць талію танчэйшай.

– Калі для дарослых гэтыя рэчы служаць у якасці трэнажораў, то для дзяцей, вядома, гэта звычайная забаўка, – расказвае ярэміцкі самадзелкін Міхаіл Сініца. – Мы з жонкай таксама, бывае, трэніруемся, але ўсё ж такі асноўныя фанаты – гэта дзеці. Дарэчы, цікава атрымалася: рабіў я гэта для сваіх, а зазіраюць сюды ўсе (смяецца).

Ёсць у дворыку гаспадара і незвычайны домік: акрамя таго, што ён круціцца (як той самы, на курыных ножках), унутры яго віруе сваё асабістае “жыццё”. Калі адчыняеш дзверцы і зазіраеш унутр, бачыш сапраўдную рускую печку, ложак і іншую мэблю мікрапамераў. Вядома, у дзяцей гэта выклікае безліч эмоцый, таму, як прызнаецца Міхаіл Мікалаевіч, часам у доміку “жывуць” не толькі лялькі, але і гаспадарскі кот.

Люди с золотыми руками и сердцами. Спецпроект «Земляки» путешествует по Еремичскому сельсовету (+видео)

Акрамя дызайнерскага і цяслярскага таленту, ярэміцкі майстар, які да таго з’яўляецца і паэтам (вершы Міхаіла Сініцы перыядычна друкуюцца ў раённай газеце “Полымя”), пабудаваў арэлі – на два і на чатыры месцы, – і млын.

– Каб участак быў крыху большы, я б яшчэ змайстраваў дзіцячую горку, але, на жаль, месца ўжо хапае, – працягвае размову мужчына. – Але разам з тым прыемна, што маю ідэю падтрымала і жонка, якая аздобіла наш куточак кветкамі, і ён стаў яшчэ больш прыгожым.

Хараство душы для людзей

“Звыклі жыць тут, вакол – знаёмыя твары ды родныя краявіды. Усё зразумелае і блізкае сэрцу”, – так пачынаецца размова з ярэміччанкай Васілінай Анацкай. На працы ў КСУП “Царука” яе ведаюць як тэхніка па племянной справе, а землякі яшчэ распавядуць, як жа хораша і з душой вышывае жанчына.

Люди с золотыми руками и сердцами. Спецпроект «Земляки» путешествует по Еремичскому сельсовету (+видео)

Усё жыццё Васіліны Анацкай звязанае з карэліцкай зямлёй. Нарадзілася яна ў вёсцы Быковічы. Затым іх дружная сям’я пераехала ў аграгарадок Ярэмічы. Тут наша гераіня скончыла школу, крыху папрацавала ў сталіцы, але вырашыла вярнуцца на малую радзіму.

Пра свой лёс жанчына распавядае шчыра і адкрыта. Цікаўлюся, адкуль у яе такое мілагучнае і рэдкае імя. Кажа, што гэта бацька даў. “Мой тата паходзіць з Украіны, з Івана-Франкоўскай вобласці. А там дзяўчынак нярэдка называюць Васілінамі. Да таго ж, гэта імя перакладаецца як “царыца”. А які бацька не пажадае для дзіцяці такой долі”, – усміхаецца наша гераіня.

Дарэчы, тата Мірон падараваў Васіліне незвычайнае імя, а дачка радуе яго сюрпрызамі, зробленымі сваімі рукамі. Нядаўна майстрыца здзівіла яго тапкамі ў форме танкаў.

Люди с золотыми руками и сердцами. Спецпроект «Земляки» путешествует по Еремичскому сельсовету (+видео)

Асаблівай пяшчотай напоўнены падарункі Васіліны і для матулі – вышываныя пажаданні і вязаныя хусткі, каб роднаму чалавеку было заўжды цёпла і ўтульна.

Увогуле, для Васіліны сям’я – самы каштоўны дар. Ярэміччанка радая, што практычна ўсе блізкія побач. Тата і брат працуюць у КУСП “Чарняхоўскі-Агра”, маці – у КСУП “Царука”, толькі сястра жыве ў Мінску.

Робяць шчаслівай жанчыну дзеці. Старэйшая дачка Ангеліна, якая, між іншым, таксама раздзяляе захапленне матулі, вучыцца ў Лідзе на настаўніка пачатковых класаў, малодшая Дзіяна – яшчэ школьніца, зараз у дзявятым класе. Яны – матуліна радасць.

Люди с золотыми руками и сердцами. Спецпроект «Земляки» путешествует по Еремичскому сельсовету (+видео)

Любоў да творчасці Васіліне перадалася ад маці Тамары, якая сама ўсё жыццё вяжа ды вышывае. Таму з пятага класа наша гераіня пачала спрабаваць рабіць хараство сваімі рукамі.

– Часам карцінка прыгожая трапіць на вочы, штосьці спадабаецца ў інтэрнэце альбо западзе ў сэрца нейкі куток нашай прыроды. Тады саджуся і пачынаю вышываць, – распавядае пра любімую справу Васіліна. – Адзін твор ідзе хутка, а ёсць працы, на якія патрэбна і па паўтара, і па два гады. Асабліва шмат часу прысвячаю іконам, у іх літаральна ўкладаю душу.

Але, дзеліцца Васіліна, калі яна бачыць, што яе карціны прыносяць людзям святло і радасць, то не шкада ні сіл, ні часу.

Кузня маладых кадраў

Для ўраджэнца Брэсцкай вобласці дваццацігадовага Віктара Барадзіна ярэміцкая зямля стала месцам паспяховага старту ў прафесіі.

Люди с золотыми руками и сердцами. Спецпроект «Земляки» путешествует по Еремичскому сельсовету (+видео)

Прыехаў малады спецыяліст у карэліцкі край у чэрвені 2019 года па размеркаванні пасля заканчэння Жыровіцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа па спецыяльнасці “энергетычнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці” з аграгарадка Быцень, што ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Прафесійны лёс яго накіраваў у КСУП “Царука” на пасаду электраманцёра.

Малады спецыяліст распавядае, што спраў у сельскай гаспадарцы дастаткова. Ды і сфера дзейнасці ў яго такая, што на працу выклікаць могуць у любы час. Але такія прафесійныя выпрабаванні не палохаюць юнака. Бо, кажа Віктар, заўжды побач надзейныя калегі з вялікім вопытам і канструктыўнымі парадамі. Ды і пройдзеныя ў Быцені на дрэваапрацоўчым камбінаце вытворчыя практыкі надзвычай дапамагаюць у працоўных буднях.

Да таго ж, да тэхнікі юнак мае схільнасць з дзяцінства, і абраная прафесія яму па душы. А значыць разабрацца ў неардынарнай сітуацыі для маладога электраманцёра – як вырашыць цікавую задачу. Нездарма Віктар зараз завочна вучыцца ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце, з дыпломам якога зможа працаваць на пасадзе інжынера. А ўжо зараз падчас водпуску падмяняе галоўнага энергетыка гаспадаркі. “Даручылі, вось і выконваю ўскладзеную справу, – дзеліцца Віктар. – Так, абавязкаў і адказнасці дадалося, але сітуацыі на працы штатныя, і ўсё ідзе належным чынам. Дапамагаю з рамонтам і абслугоўваннем як на нашых сельскагаспадарчых аб’ектах, так і ў жылым сектары”.

Задаволены Віктар і тым, як уладкаваны ў гаспадарцы быт маладых спецыялістаў. “Сёння адно з самых актуальных пытанняў для нашага пакалення – гэта жыллё. Але не для мяне. Адразу як прыехаў, далі інтэрнат, – адзначае юнак. – Калі казаць пра хобі, то, ведаю, у Ярэмічах можна займацца тым жа спортам. Толькі я па сваёй натуры хатні чалавек. Ды і вучоба патрабуе больш часу праводзіць за кнігамі. Так што, на першым месцы зараз стаіць набыццё ведаў і напрацоўка вопыту, каб стаць добрым спецыялістам”.

Люди с золотыми руками и сердцами. Спецпроект «Земляки» путешествует по Еремичскому сельсовету (+видео)

Водар ярэміцкіх буякоў

— Я ўжо, як кажуць, прырос да тутэйшых мясцін,— гаворыць галоўны аграном КСУП “Царука” Сяргей Валынец. — У аграгарадку Ярэмічы пабудаваў дом. Шмат сіл і часу ў яго ўклаў. Былі прапановы пераехаць на працу ў горад, але ад ўсіх адмовіўся.

У аграгарадку Ярэмічы Сяргей Валынец пабудаваў не толькі сядзібу, але і моцную сям’ю. Жонка Наталля працуе ў КСУП “Царука” бухгалтарам, дачка Крысціна наведвае дзіцячы сад, Аліна – вучаніца Ярэміцкай школы. У 2009 годзе Сяргей Валынец прыехаў у мясцовую гаспадарку маладым спецыялістам пасля вучобы ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі.

– Мне заўсёды хацелася атрымліваць лепшыя не толькі ў раёне, але і вобласці ўраджайнасць і агульны вал сельгаскультур, – дзеліцца Сяргей Валынец, які ў 2013-м і 2015-м гадах быў прызнаны лепшым аграномам Гродзеншчыны за найвышэйшую ўраджайнасць зерневых. – Рапс у нашай гаспадарцы таксама заўсёды добры быў. У 2014 годзе атрымалі 53,9 ц/га і сталі чацвёртымі ў вобласці. У мінулым годзе мелі 37,1 ц/га, што таксама неблагі вынік.

З асаблівым бляскам у вачах і азартам у голасе Сяргей Валынец расказвае пра вырошчванне буякоў (голубики – русск.), карыснай ягады, якую называюць не інакш, як элексірам маладосці ці ягадай XXI стагоддзя.

– Думка вырошчваць буякі ўзнікла даўно. Аднак сумяшчаць асноўную работу са своеасаблівым хобі, якое сёння прыносіць добры прыбытак сям’і, было дастаткова цяжка, – расказвае галоўны аграном КСУП “Царука”. – Штуршком да актыўных дзеянняў стала паездка да сваякоў у Ганцавічы, якая лічыцца сталіцай буякоў. Узяў для пробы 300 кустоў узростам 2-3 гады, пасадзіў іх на прысядзібнай тэрыторыі. Праз год каля 50 кустоў далі першы ўраджай. Аднак не ўсё так проста. Буякі – капрызлівыя ягады. Ім неабходны спецыяльны грунт. Без аўтаматызаванай сістэмы паліву, падкіслення глебы і падкормак кустоў нікуды.

Паступова ягадны бізнес развіваўся і ператварыўся ў сямейны. Узялі ўчастак плошчай 3 га ў Лядках. На сённяшні дзень колькасць кустоў перавысіла дзве тысячы. Мінулы ягадны сезон парадаваў ураджаем. З 300 кустоў атрымалася сабраць прыкладна 700 кг надзвычай смачных і карысных ягад, якія хутка раскупілі мясцовыя жыхары і дачнікі. Некаторыя ягады прыемна здзівілі: памерам з двухрублёвую манету выраслі.

мэтанакіраванасці галоўнаму аграному гаспадаркі не займаць, таму, магчыма, праз некаторы час Ярэміччына стане раённай сталіцай буякоў.

Удалы ў працы і спорце

Сёлета трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці Аляксандру Карпачу споўніцца 20 гадоў. Але, нягледзячы на ўзрост, механізатару ўжо ёсць, чым ганарыцца і ў прафесіі, і ў спорце.

Люди с золотыми руками и сердцами. Спецпроект «Земляки» путешествует по Еремичскому сельсовету (+видео)

Працаваць на зямлі для Аляксандра звыкла з дзяцінства, тым больш на сваёй. Бо родам хлопец з Ярэміцкага сельсавета – вёскі Новае Сяло. Таму і ў пошуках самастойнага хлеба ад родных ніў далёка не паехаў.

А кім будзе, кажа наш малады герой, ведаў ужо з гадоў шасці. Узгадвае, што яго заўжды цягнула з маленства нават больш, чым у футбол згуляць, пакатацца на трактары. І пасля заканчэння школы ў Ярэмічах Аляксандр паступіў ў Карэліцкі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй, дзе набыў навыкі электрагазазваршчыка і вадзіцеля. Яны якраз і спатрэбіліся ў КСУП “Царука”. Дарэчы, працаваць тут хлопец пачаў яшчэ ў часы вытворчых практык у ліцэі. Узгадвае, як у 2016 годзе прыйшоў сюды слесарам, каб на канікулах мець дадатковы заробак. А ўжо пасля заканчэння вучобы ў 2018 годзе сеў за баранку. Зараз спраўна кіруе і трактарам, і камбайнам, і агрэгатам “Раса”.

Але хоць працоўных клопатаў зранку і да позняга вечара багата, Аляксандру даспадобы такі ўклад жыцця. Дапамагае і тое, што гаспадарка свая, родная, калектыў дружны і сям’я побач. Так, родны брат таксама працуе ў КСУП “Царука” вартаўніком на ферме.

Хапае энергіі ў Аляксандра і на спорт. Разам з сябрамі гуляе ў футбол і валейбол. А зімой малады механізатар яшчэ і актыўна выступае на лыжных спаборніцтвах. Дарэчы, стабільна паспяхова: з усіх раённых спаборніцтваў вяртаецца з узнагародамі. Даводзілася яму прадстаўляць наш раён таксама на вобласці і рэспубліцы.

А планы на будучыню ў Аляксандра простыя: “Працаваць на зямлі, а далей жыццё ўсё само пакажа і падкажа”.

Рэлаксацыя пад пчаліны гул

Калі перад выпускніком 10 класа Церабостыньскай школы Мікалаем Шавейка паўстала пытанне, якую прафесію выбраць, ён доўга не сумняваўся. Вырашыў пайсці па слядах бацькоў, якія прысвяцілі сваё жыццё сельскай гаспадарцы. Таму паступленне карэліцкага юнака на зоаінжынерны факультэт Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута стала заканамерным.

Люди с золотыми руками и сердцами. Спецпроект «Земляки» путешествует по Еремичскому сельсовету (+видео)

Першым працоўным месцам дыпламаванага спецыяліста стаў комплекс па вырошчванні буйной рагатай жывёлы “Пясочная” калгаса імя Жалезняковіча. У якасці заатэхніка давялося папрацаваць усяго некалькі месяцаў. Мікалая Шавейку прызвалі ў армію. Адслужыўшы, вярнуўся на ранейшае месца працы. Праз два гады даведаўся аб вакансіі галоўнага заатэхніка ў калгасе “Царука”, дзе спецыялісту давалі жыллё. Так у 1981 годзе працоўны шлях прывёў мужчыну з сям’ёй на ярэміцкую зямлю.

– Мой працоўны стаж у КСУП “Царука” складае 15 гадоў, – дзеліцца былы галоўны заатэхнік гаспадаркі. – Я з дзяцінства быў прывычны да жывёлы. Таму і працу выбраў па душы.

Своеасаблівым месцам адпачынку, дзе Мікалай Шавейка атрымліваў рэлаксацыю і набіраўся сіл для працы, была пасека. Пачынаў з 5 вулляў, сёння іх у гаспадара — 15.

– Памятаю, прыеду на абед дадому, адразу на пасеку іду, – настальгіруе Мікалай Шавейка. – Пасяджу, пагляджу, як руплівыя пчолы завіхаюцца, і быццам новыя сілы прыбаўляюцца. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак часу на пчалярства з’явілася больш. У мінулым сезоне каля 300 літраў мёду адкатаў. Яго правяралі ў рэспубліканскай лабараторыі. Дык спецыялісты нават здзівіліся высокай экалагічнасці мёду. Увесь сакрэт у тым, што пчолы збіраюць яго за Нёманам, на некранутых чалавекам лугах і сенажацях.

Матэрыялы падрыхтавалі Аксана ЯНУШ, Вікторыя КАСЦЮК, Марына КАЗЛОВІЧ, Баляслаў НАВІЦКІ
Фота аўтараў
Відэа: здымкі — Марына КАЗЛОВІЧ і Аксана ЯНУШ, мантаж — Марына КАЗЛОВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Землякі: Ярэміцкі сельскі Савет З гісторыі сельсавета Упершыню мястэчка Ярэмічы ўпамінаецца ў XVII стагоддзі як рачная прыстань на Нёмане. У
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика