Прагноз надвор'я на панядзелак: пахаладае адразу на 10-12 градусаў. 21.by

Прагноз надвор'я на панядзелак: пахаладае адразу на 10-12 градусаў

29.03.2020 15:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


belta.by

У Беларусь у ноч на панядзелак, 30 сакавіка, прыйдзе пахаладанне. У другой палове дня вецер зменіцца з усходняга на паўночны, і да ночы тэмпература паветра ўпадзе да мінусовых значэнняў, прагназуе Белгідраметэацэнтр. Па ўсёй краіне на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца.

У бліжэйшыя суткі ў Брэсце чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу і раніцай часам ападкі (снег, мокры снег, верагоднасць ападкаў 80-90%) і -2..-4°C, днём без істотных ападкаў і +3..+5°C.

У Віцебску будзе ў асноўным воблачна. Ноччу невялікія ападкі (снег, мокры снег, верагоднасць 70-80%) і -3..-5°C, днём без істотных ападкаў і +1..+3°C.

У Гомелі будзе воблачна, ноччу з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў і 0..+2°C, днём часам ападкі (мокры снег, дождж, верагоднасць ападкаў 70-80%) і +3..+5°C.

У Гродне будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу невялікія ападкі (снег, мокры снег, верагоднасць 70-80%) і -3..-5°C, днём без істотных ападкаў і +3..+5°C.

У Магілёве чакаецца воблачнае надвор'е. Часам ападкі, у асноўным снег, мокры снег (верагоднасць ападкаў 70-80%). Ноччу -1..-3°C, днём +1..+3°C.

У Мінску таксама будзе воблачна. Ноччу і раніцай месцамі па горадзе невялікія ападкі, у асноўным снег, мокры снег (верагоднасць ападкаў 60-70%) і -1..-3°C. Днём без істотных ападкаў і +2..+4°C.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
belta.by У Беларусь у ноч на панядзелак, 30 сакавіка, прыйдзе пахаладанне. У другой палове дня вецер зменіцца з усходняга на паўночны, і да ночы тэмпература паветра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика