Прэзідэнт перасцярог бізнес ад звальнення людзей. 21.by

Прэзідэнт перасцярог бізнес ад звальнення людзей

31.03.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перасцярог бізнес ад звальнення людзей у складаны час. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў, наведваючы ААТ “Белгіпс”.


“Асабліва прыватныя прадпрыемствы, я заўважыў (учора інфармацыя паступіла), пачалі згортваць работу, перш за ўсё будаўнічыя фірмы, і, галоўнае, звальняць людзей. Перадайце прыватнікам, каб усе пачулі: калі толькі хоць адна кампанія, дробная або вялікая, выкіне на вуліцу людзей (у дзяржаўных гэта немагчыма, таму што мы гэта кантралюем), яна наўрад ці далей будзе існаваць у Беларусі”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў цяжкі час людзей трэба, наадварот, падтрымліваць і захоўваць працоўныя месцы. Ён упэўнены, што ў бізнесу ёсць для гэтага магчымасці. “Няхай у сябе ў кішэнях, сейфах пакапаюцца, падтрымаюць сваю кампанію і людзей, якія на іх працавалі і зараблялі гэтыя грошы”, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, пакуль сітуацыя не з’яўляецца праблемнай у Беларусі, але негатыўныя тэндэнцыі ўжо намячаюцца. “Гэта толькі пачатак. Але можа быць горш. Выкінуць людзей прасцей. Кішэні грашыма набіты, асабліва ў будаўнікоў: на кватэрах зарабілі. Цяпер ён людзей выкіне і гэтыя грошы будзе траціць на сябе, а потым прыйдзе і скажа: я ж рабочыя сілы магу аднавіць, але дай мне або танны крэдыт, або субсідыю з бюджэту. Няхай апошнім падзеляцца, але людзей на вуліцу не выкідваюць”, — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перасцярог бізнес ад звальнення людзей у складаны час. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў, наведваючы ААТ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика