У Гродзенскім раёне загінуў 48-гадовы парапланерыст. 21.by

У Гродзенскім раёне загінуў 48-гадовы парапланерыст

06.04.2020 11:47 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Каля месца падзення парапланерыста / прэс-служба СК

5 красавіка каля 19:50 ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў возера ў Гродзенскім раёне зваліўся парапланерыст, піша прэс-служба Следчага камітэта ў сваім Telegram-канале. 

Ратавальнікі дасталі з вады цела мужчыны. Паводле папярэдніх звестак, 48-гадовы мужчына не справіўся з кіраваннем мотапарапланам падчас палёту і зваліўся ў возера. Ён загінуў на месцы здарэння.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце парушэння правілаў бяспекі руху, эксплуатацыі паветранага транспарту, якія прывялі па неасцярожнасці да смерці чалавека. 

Прызначаны шэраг экспертыз, у тым ліку для высвятлення тэхнічнага стану рухавіка мотопараплана, дапытаныя сведкі. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля месца падзення парапланерыста / прэс-служба СК 5 красавіка каля 19:50 ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў возера ў Гродзенскім раёне зваліўся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика