Падлетак, якога шукалі ў Ганцавіцкім раёне, спрабаваў уцячы ва Украіну. 21.by

Падлетак, якога шукалі ў Ганцавіцкім раёне, спрабаваў уцячы ва Украіну

08.04.2020 13:37 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Каля беларуска-украінскай мяжы / БЕЛТА

Падлетак, якога шукалі ў Ганцавіцкім раёне, спрабаваў уцячы ва Украіну, паведамляе ў Telegram прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі. Увечары 7 красавіка хлопца затрымалі беларускія памежнікі. Іх папярэдзілі пра невядомага чалавека жыхары вёскі Бухлічы Столінскага раёна (хлопец прасіў яго накарміць).

Высветлілася, што затрыманы — гэта 15-гадовы жыхар Ганцавіцкага раёна, якога шукаюць у яго мясцовасці (6 красавіка ён сышоў з інтэрната Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжу). З нейкай прычыны ён збіраўся нелегальна перабрацца ва Украіну, з сабой у яго былі карты мясцовасці, мабільны тэлефон. Парушальніка перадалі міліцыі. Пасля праведзенай прафілактычнай працы, яго прывезлі дахаты і аддалі бацькам.

9 красавіка хлопцу споўніцца 16 гадоў. Калі я яго затрымалі на два дні пазней, яго б чакала адміністрацыйнае пакаранне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля беларуска-украінскай мяжы / БЕЛТА Падлетак, якога шукалі ў Ганцавіцкім раёне, спрабаваў уцячы ва Украіну, паведамляе ў Telegram прэс-служба Дзяржаўнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика