Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцяў у ратаванні помнікаў. Дэдлайн - 10 чэрвеня.
Беларускія медыя рэгулярна ўскіпаюць ад навін аб разбурэнні альбо занядбанасці важных для нашай культуры помнікаў. Спецыялісты ў ахове культурнай спадчыны, бізнэсоўцы, актывісты і многія іншыя неабыякавыя абураюцца дзеяннямі альбо бяздзеяннем дзяржаўных службоўцаў. Агульнапрынята лічыць уключэнне будынка ў Дзяржаўны спіс першым і важнейшым крокам яго ратавання. Але што адбываецца далей? І ці не здараецца часам так, што на практыцы ўключэнне помніка ў Дзяржспіс не заўсёды гарантуе яго захаванне, у той час як многія помнікі набываюць новае жыццё перадусім дзякуючы высілкам асобных людзей альбо супольнасцяў?
Беларускі камітэт ICOMOS запрашае паглядзець больш пільна на ўсю карціну такіх рознародных сітуацый і супольна прааналізаваць эфектыўнасць Спіса як найпершага інструмента культурнай палітыкі у захаванні спадчыны. Арганізацыя шукае паказальныя кейсы, якія ілюструюць наступныя сцэнары:
1) Калі каштоўны аб'ект знаходзіўся пад пагрозай зноса, і яго ўнясенне ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў сапраўды паспрыяла захаванню і аднаўленню, аб'ект быў уведзены ў эксплуатацыю;
2) Калі аб'ект з наданым статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці гадамі стаіць закінуты і занядбаны, інвестар на яго не знаходзіцца або пасля некалькіх спробаў пачаць працы адмаўляецца;
3) Калі каштоўны аб'ект не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, аднак яго аднаўленне адбываецца згодна методыцы рэстаўрацыі з павагай да аўтэнтычных элементаў і ролі ў гісторыі;
4) Калі грамадская актыўнасць, арганізаваная вакол каштоўнага аб'екта з мэтай яго захавання, сапраўды садзейнічала яго аднаўленню і ўвядзенню ў эксплуатацыю, у незалежнасці ад таго, унесены ён у Дзяржспіс ці не.
Прапанаваць на разгляд кейсы можна да 10 чэрвеня ўключна, проста запоўніўшы
Сабраныя кейсы будуць прадстаўленыя падчас навукова-практычнай канферэнцыі
***
Даведка:
“Права на спадчыну” - серыя супольных мерапрыемстваў
Першай падзеяй - ужо ва ўмовах пандэміі - стаў онлайн-семінар “Партысіпатыўнае кіраванне культурнай спадчынай: у пошуках эфектыўнай мадэлі для Беларусі”, на якім каля 20 грамадскіх і культурніцкіх актывістаў