S13: У Гродзенскім кардыяцэнтры павесіўся пацыент з пнеўманіяй. 21.by

S13: У Гродзенскім кардыяцэнтры павесіўся пацыент з пнеўманіяй

20.04.2020 10:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Гродзенскі кардыяцэнтр / visagrodnofree.by

Уначы 19 красавіка ў Гродзенскім кардыялагічным цэнтры ў палаце павесіўся 68-гадовы мужчына, піша мясцовы сайт s13.ru. Яго знайшла санітарка.

Паведамляецца, што больш за тыдзень таму гродзенец трапіў у кардыяцэнтр з інфарктам. Пазней у яго выявілі пнеўманію, якая не падавалася лячэнню.

18 красавіка мужчыну ізалявалі ў асобную палату і ўзялі мазок на каранавірус. Вынікі тэсту пакуль што не вядомыя.

Нагадаем, што Мінздароўя перастала паведамляць агульную колькасць выпадкаў COVID-19, выяўленых у Беларусі. Перад тым ведамства вырашыла не шпіталізаваць пацыентаў з нецяжкімі пнеўманіямі, а таксама з лёгкімі формамі каранавіруса. Па стане на 6:00 19 красавіка на стацыянарным лячэнні знаходзілася 3538 чалавек з каранавірусам, памерлі 47. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гродзенскі кардыяцэнтр / visagrodnofree.by Уначы 19 красавіка ў Гродзенскім кардыялагічным цэнтры ў палаце павесіўся 68-гадовы мужчына, піша мясцовы сайт s13.ru. Яго знайшла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика