Сёння чакаецца ў асноўным воблачнае надвор’е, без ападкаў. Вецер — паўночна-заходні — 7 — 9 м/с, парывы — да 14. Удзень — +14…+17 °С, ноччу — 6…9 градусаў цяпла.
У суботу, 25 красавіка, сіноптыкі абяцаюць суцэльную воблачнасць, удзень — ападкі ў выглядзе дажджу. Паўночна-заходні вецер — да 7 м/с. Дзённая тэмпература — каля 12 градусаў са знакам “+”, уначы — 3…5 цяпла.
Воблачна з праясненнямі і без ападкаў будзе ў нядзелю. Удзень — 9…11 градусаў вышэй за нуль. Вецер захавае паказчыкі папярэдняга дня. Ноччу — +1…+3 °С.
У панядзелак удзень — да 12 цяпла, надвор’е — воблачнае, ападкаў не прадбачыцца. Вецер — пераменных напрамкаў, да 6 м/с. Уначы — +4…+6 °С.
Аўторак чакаецца больш цёплым: да 15 цяпла ўдзень. Захаваецца воблачнасць і невялікі вецер. Ноччу — +6…+7 °С.
У сераду таксама перадаюць без ападкаў, з пераменнай воблачнасцю. Дзённая тэмпература — 13…15 градусаў цяпла, уначы — да +7 °С.
“НН”.