Да 90-годдзя «раёнкі»
30.04.2020
—
Разное
|
Перагортваючы старонкі рэдакцыйных падшывак “раёнкі” за розныя гады, кожны раз адшукваеш нешта новае. Вось аб чым пісала раённая газета сорак тры гады назад напярэдадні першамайскіх святаў – у 1977 годзе. Перадавікі спаборніцтва на сяўбе Лепшых паказчыкаў на 28 красавіка 1977 года дабіліся: Лепшая брыгада У БУ-93 Магілёўскага трэста № 12 перадавой па праву лічыцца комплексная брыгада, якой кіруе камсамолец Генадзь Іваноў. Цяпер яе будаўнікі працуюць на мантажы жылога 70-кватэрнага дома ЦШК. Шмат увагі ўдзяляецца якасці будаўнічых работ. Камсамольска-маладзёжная брыгада ўзяла абавязацельства завяршыць мантаж корпуса раней тэрміну. Хуткаснымі метадамі Выдатных працоўных поспехаў дасягнула ў бягучым годзе змена маняўровага дыспетчара станцыі Крычаў Алега Іванавіча Вяржбіцкага. Штодзённа яна выконвае заданне на 105-106 працэнтаў. А саставіцелі паяздоў А. Я. Каліннікаў і М. М. Ключыкаў, якія працуюць на расфарміраванні і фарміраванні паяздоў, свае заданні выконваюць на 108-109 працэнтаў. У сваёй рабоце яны прымяняюць хуткасныя метады сартыроўкі вагонаў. У гонар Першамая заданне чатырох месяцаў бягучага года перадавікі выканалі на тры дні раней тэрміну.
Справіліся паспяхова
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перагортваючы старонкі рэдакцыйных падшывак “раёнкі” за розныя гады, кожны раз адшукваеш нешта новае. Вось аб чым пісала раённая газета сорак
|
|