У Мінску ў лабараторыі інстытута фізіка-арганічнай хіміі ўзнік пажар
04.05.2020 16:50
—
Разное
|
![]() На месцы здарэння / minsk.mchs.gov.by 4 траўня ў Мінску па вуліцы Сурганава ў лабараторыі інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук узнік пажар. Як прэс-служба ратавальнікаў, пажарная сігналізацыя спрацавала ў 14:25. На месца прыбыла спецтэхніка МНС. Высветлілася, што ўзгаранне адбылося на трэцім паверсе. Там у лабараторыі арганічнага сінтэзу праводзіліся навуковыя даследаванні з выкарыстаннем дыэтылавага эфіру. У выніку на плошчы 15 квадратных метраў загарэлася маёмасць. Пажар быў хутка ліквідаваны. Ніхто з людзей не пацярпеў — яшчэ да прыезду ратавальнікаў з будынка эвакуявалі 20 чалавек. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На месцы здарэння / minsk.mchs.gov.by 4 траўня ў Мінску па вуліцы Сурганава ў лабараторыі інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук узнік пажар. Як... |
|