
На мінулым тыдні работнікамі арганізацыйна-кадравага аддзела райвыканкама была абноўлена Дошка гонару. На ёй — дваццаць новых фотаздымкаў, на шасці з якіх калектывы прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна. На астатніх чатырнаццаці — фізічныя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, дасягнулі высокіх вытворчых паказчыкаў.
У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй уганараванне перадавікоў Ганцаўшчыны будзе арганізавана пазней. А вось публікацыі аб лепшых працаўніках рэгіёна і іх дасягненнях чытайце ў бліжэйшых нумарах «СП».
(Visited 55 times, 55 visits today)