Металлопрокатный завод в Миорах приобретает интеллектуальную мощь. 21.by

Металлопрокатный завод в Миорах приобретает интеллектуальную мощь

25.05.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Цяжка вызначыць адзіны рубеж, пасля пераадолення якога можна ўпэўнена сказаць, што вялікая будоўля выйшла на фінішную прамую. Яшчэ ў мінулым месяцы рэспубліканскія СМІ паведамілі, што гатоўнасць Міёрскага ММПЗ складае 93 %. Нават у майскія святы работы на ім не спыняліся, зроблены яшчэ адзін крок да пуску. 

Змены на аб’екце відавочныя. Адразу за прахадной – пляцоўка, якая па праекце павінна быць стаянкай для транспарта работнікаў. Яе доўга выкарыстоўвалі для захоўвання металаканструкцый і абсталявання. Ранейшых труб, скрынак і бочак ужо няма, на пачатку гэтага тыдня ушчыльняльнік-укатчык выраўноўваў буйны шчэбень, пасля ўкладкі – чарга асфальту. Напэўна, яго трэба чакаць пасля цяперашняй непагадзі.


Ад прахадной добраўпарадкаванне пойдзе далей, да вытворчых памяшканняў. На шляху более выраўненага шчэбню, устаноўленых бардзюраў, зробленай адмосткі. Сюды міксеры яшчэ падвозяць бетон. Патрэбны ён таксама на выраўноўванне падлогі ў цэнтральных майстэрнях, на водападрыхтоўцы, у энергацэнтры, некаторых іншых аб’ектах. Аднак у галоўным корпусе бетоншчыкі ўжо не працуюць. Гмах напоўнены гулам: працягваецца прамыўка зманціраванага абсталявання. Гатова прыняць сыравіну – 6 900 тон металу – самая вялікая пляцоўка-склад. Пакуль тут толькі тры рулоны рознага памеру высакаякаснай еўрапейскай сталі, загадзя дастаўленыя для наладкі абсталявання, якая неўзабаве пачнецца. Лісты ад «Цісан-Круп» шырынёй 1 метр, таўшчынёй прыкладна ў 1,5 міліметра і вагой да 17 тон стануць узорам для адпрацоўкі тэхналогіі вытворчасці ўласнай белай бляхі таксама на нямецкім абсталяванні.


На іншых участках лістапракатнага цэха падлогу шліфуюць, наносяць спецыяльнае пакрыццё супраць разбуральнага ўздзеяння змазачнага масола і эмульсій. Іншым чынам абароняць некаторыя ўчасткі бетону ад цяжкага і надта нагрэтага метала. Металічныя часткі ачышчаюць і рыхтуюць да афарбоўкі. Паралельна з дапамогай пыласосаў выдаляецца будаўнічы пыл – на дакладнай вытворчасці ён непажаданы. Таму, напрыклад, лінія электралітычнага пакрыцця ЕТL, якая ўжо ўзнялася пад высокі дах і па шырыні займае практычна палову памяшкання, будзе аддзелена спецыяльнай перагародкай. Дэталі яе дастаўлены, больш за 40 тон ужо зманціравана.


Але не гэта галоўнае. У цэху няма ранейшых запасаў труб і металаканструкцый: па-большасці яны занялі свае месцы. Затое нямала скрынак з «інтэлектуальным» абсталяваннем – сродкамі аўтаматыкі. Хаця і яго таксама менее. Напрыклад, у кабінцы пры рэверсным стане халоднай пракаткі RСМ, з якога пачынаецца ўся вытворчасць, нямецкія спецыялісты сумесна з мясцовымі выконваюць апошнія праверкі і настройваюць «электронныя мазгі».


 Крыху далей падсобная, але важная вытворчасць з валкашліфавальным абсталяваннем. Якраз нашы майстры пад кіраўніцтвам шэф-інжынера нямецкай фірмы «Геркулес» рыхтавалі да выкарыстання адзін такі вал – шпулечку вагой 25 тон. Некалькі такіх рабочых органаў у зборы будуць непасрэдна даводзіць металічны ліст да вызначаных памераў у долі міліметра. Астатнія камплекты валоў чакалі сваёй чаргі.


Змены адбыліся на ўчастку каўпаковых печаў. Дзесяць награвальных зманціравана, ля іх пыласосамі рабочыя падбіралі пыл. Яны павінны быць гатовы ў спецыяльных умовах абпаліць металічныя лісты пры тэмпературы 750 градусаў на працягу 36 гадзін. Падрыхтавана шэсць месцаў для мантажу дадатковых каўпаковых печаў пры наступным пашырэнні вытворчасці. Следам даводзіцца да ладу стан карэкціроўкі таўшчыні DСR, ён павінен надаць мяккаму абпаленаму металу знешнюю цвёрдасць.


Цяперашні этап работ на прадпрыемстве генеральны дырэктар Пётр Шымуковіч характарызуе як пераход ад механічнага мантажу да ўстаноўкі аўтаматыкі. Працягваецца дапрацоўка вентыляцыі, сістэмы пажаратушэння, у наступным месяцы закончаць каналізацыю. Кожны дзень набліжае пуск.

Фотаматэрыял аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Цяжка вызначыць адзіны рубеж, пасля пераадолення якога можна ўпэўнена сказаць, што вялікая будоўля выйшла на фінішную прамую. Яшчэ ў мінулым месяцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика