Бліжэйшымі днямі па Беларусі чакаецца дажджлівае надвор'е
25.05.2020 16:05
—
Разное
|
![]() Дажджлівае надвор'е прагназуюць у Беларусі / БЕЛТА У аўторак, 26 траўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць 4-10 цяпла, удзень паветра прагрэецца да 16-22 вышэй за нуль. 27 траўня захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы па паўднёвым усходзе, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Уначы прагназуецца +4...+10, удзень будзе 15-21 цяпла. У чацвер, 28 траўня, воблачнае з праясненнямі надвор'е захаваецца. Уначы будзе пераважна без ападкаў, а зранку і ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер чакаецца паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Уначы будзе 4-10 вышэй за нуль, удзень прагназуецца +15...+21. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дажджлівае надвор'е прагназуюць у Беларусі / БЕЛТА У аўторак, 26 траўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Уначы... |
|