Будаўнік з працы ў Маскве прывозіў у Беларусь гераін для сяброў і знаёмых. 21.by

Будаўнік з працы ў Маскве прывозіў у Беларусь гераін для сяброў і знаёмых

27.05.2020 20:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Гераін / @pressmvd

Будаўнік з працы ў Маскве прывозіў у Беларусь гераін. 43-гадовы мужчына купляў наркотыкі для продажу, паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС.

З чарговай вахты ён вярнуўся з буйной партыяй гераіну. Ураджэнца Гомельскай вобласці 25 траўня затрымалі ў Мінску. Больш за 52 грамы наркотыка знайшлі з дапамогай службовага сабакі па месцы часовага жыхарства будаўніка (пакой ён здымаў за наркотыкі, якія знайшлі ў гаспадара). Эксперты засведчылі, што гэта гераін. Высветлілася, што мужчына прадаваў яго сваім сябрам і знаёмым. Раней ён ужо прыцягваўся да адказнасці за продаж наркотыкаў. Цяпер жа распачата крымінальная справа. Сілавікі высвятляюць асобы пакупнікоў і прадаўца оптавых партый.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гераін / @pressmvd Будаўнік з працы ў Маскве прывозіў у Беларусь гераін. 43-гадовы мужчына купляў наркотыкі для продажу, паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС. З чарговай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика