Сёння дзённая тэмпература прагназуецца не больш за 9 градусаў цяпла. Чакаецца суцэльная воблачнасць і дождж. Вецер — паўночна-ўсходні — да 10 м/с, парывы — да 19. Ноччу — +7…+9 °С.
У сераду характар надвор’я не зменіцца: будзе пахмурна і дождж. Удзень — 11…13 градусаў цяпла, уначы — +7…+8 °С. Вецер — пераменных напрамкаў — 5 —7 м/с.
Чацвер прадбачыцца менш воблачным, але ападкі ў выглядзе дажджу захаваюцца. Паўднёва-заходні вецер — да 6 м/с. Удзень — +13…+14 °С, ноччу — 7…9 градусаў са знакам плюс.
“НН”.