Выдатных майстроў рыхтуюць у Кобрынскім дзяржаўным політэхнічным каледжы. 21.by

Выдатных майстроў рыхтуюць у Кобрынскім дзяржаўным політэхнічным каледжы

04.06.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Выпуск групы “Д-14” па спецыяльнасці “Тэхнлогія дрэваапрацоўчых вытворчасцяў”

29 мая прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў чарговым выпускнікам.

Сёння ў нас выпускаюцца дзве групы, якія атрымлівалі сярэднюю спецыяльную адукацыю па спецыяльнасці “тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцяў” з прысваеннем кваліфікацыи “тэхнік-тэхнолаг мэблевай вытворчасці”, – расказвае дырэктар каледжа Аляксандр Юшчук. – Спадзяюся, што ўсе яны захаваюць добрую памяць пра каледж.

Тэхнік-тэхнолаг мэблевай вытворчасці – адна з самых запатрабаваных кваліфікацый. Дзякуючы высокаму ўзроўню падрыхтоўкі спецыялістаў Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж даўно заваяваў аўтарытэт – сёння яго выпускнікоў з нецярпеннем чакаюць вытворцы па ўсёй краіне. Яно і зразумела – для добрага майстра работа знойдзецца заўсёды.

Ёсць і такія выпускнікі, хто ўжо на сваім першым рабочым месцы будзе вучыць іншых. Менавіта такое размеркаванне атрымаў пераможца абласнога этапа міжнароднага конкурсу World Skills-2020 Арцём Грыгарук, які будзе працаваць майстрам вытворчага навучання ў Мінскім дзяржаўным прафесіянальна-тэхнічным каледжы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя Н.А. Кедышка.

– Вучоба ў каледжы – гэта незабыўны час, які запомніўся мноствам цудоўных момантаў, – адзначае Арцём. – Тут працуюць прафесіяналы сваёй справы, для якіх выхаваць нас добрымі спецыялістамі – справа гонару. Гледзячы на іх, я і сам вырашыў паспрабаваць свае сілы ў гэтай справе – перадаваць моладзі тое, што ведаю і ўмею.

Дарэчы, зусім хутка Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж пачынае новы набор выпускнікоў 9, 11 класаў і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі. Падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце каледжа http://kgpk.by/.

Дзмітрый БЯЛОЎ

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выдатных майстроў рыхтуюць у Кобрынскім дзяржаўным політэхнічным каледжы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика